с тестом по «Па тэме Личэбник»
Праверачная работа па тэме “Лічэбнік”
1). Абазначце варыянты, у якіх усе словы з’яўляюцца лічэбнікамі:
А) патроіць, трайны, тройка;
Б) тры, трэці, трое;
В) паўтара, паўтары, паўтараста;
Г) сотка, чвэрць, васьмушка.
2) Абазначце правільныя сцверджанні:
А)Лічэбнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць і парадак прадметаў пры лічэнні.
Б)Колькасныя лічэбнікі дзеляцца на дробавыя, кцэлыя і зборныя.
В)Колькасныя лічэбнікі ўтвараюцца ад парадкавых.
Г)Паводле структуры лічэбнікі бываюць тольк складанымі.
3)Абазначце словазлучэнні са зборнымі лічэбнікамі:
А)пяць кніг,
Б) адна трэцяя сада,
В) пяцёра акуляраў
Г)абедзве вучаніцы
4)Абазначце варыянты, у якіх дапушчаны памылкі ў лічэбніках:
А)пяццю, шасцю, сямю
Б)васемсот, васьмы
В)абедзвюх, абодвух
Г)адзінаццацю, трымя
5)Адзначце варыянты, у якіх лічэбнікі пішуцца з мяккім знакам на месцы пропускаў.
А) шэсц_сот, дзевяц_сот, вас_мю
Б)сем_, восем_сот, восем_дзесят
В) дз_весце, дз_вюма, сем_сот
Г)пяц_дзясят, пяц_сот, шэсц_дзясят
7)Адзначце складаныя парадкавыя лічэбнікі:
А)пяцьсот, пятнаццаць
Б)сямісоты, пяцідзясяты
В)васьмісоты, шасцідзясяты
Г)дзясяцера, дваццаць
8)Адзначце варыянты ў якіх прыведзеныя лічэбнікі з памылкай:
А) дзве пятыя, шэсць сёмых
Б) чатыры восьмых, тры шостых
В) паўтара мяхамі, паўтары соткамі
Г) паўтары гадзінай, паўтара метрам
9)Абазначце радкі, назоўнікі ў якіх могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі.
А)салдат, студэнт, сірата, ягня, качаня
Б)суткі, боты, дзеці, людзі, коні, гусі, свінні
В)сумка, сястра, дзяўчына, вярба
Г)дуб, дом, самалёт, вецер
10. Запішыце лічэбнік 562(кнігі) у форме Т.скл. і зрабіце яго марфалагічны разбор.
Выпiсаць сказы:
Яна ўзяла (адз.л., ж.р.) птушку ў рукi i пабегла (адз.л., ж.р.) дамоў.
Ён узяў (адз.л., м.р.) кавалачак мяса , парэзаў (адз.л., м.р.) яго i пакармiў (адз.л., м.р.) птушачку.
Потым дачушка кармiла (адз.л., ж.р.) птушаня, мяняла (адз.л., ж.р.) яму ваду, чысцiла (адз.л., ж.р.) клетку.
Улетку мама, тата i Настачка паехалi (мн.л.) ў вёску да бабулi.
Уставiць лiтары:
Бегла, заўважыла, забыла, пабегла, пазнаў, пакармiў, кармiла, мяняла, чысцiла, паехала, выпусцiлi.
Калi суфiкс л (канчаткi, а i i), калi суфiкс у нескладовае - нулявы канчатак!
Выпiсаць сказы:
Яна ўзяла (канчатак -а, суфiкс- л; адз.л., ж.р.) птушку ў рукi i пабегла (канчатак -а, суфiкс - л; адз.л., ж.р.) дамоў.
Ён узяў (канчатак нулявы, суфiкс- у нескладовае; адз.л., м.р.) кавалачак мяса , парэзаў (канчатак нулявы, суфiкс - у нескладовае, адз.л., м.р.) яго i пакармiў (канчатак нулявы, суфiкс - у нескладовае; адз.л., м.р.) птушачку.
Потым дачушка кармiла (канчатак - а; суфiкс- л; адз.л., ж.р.) птушаня, мяняла (канчатак -а, суфiкс- л; адз.л., ж.р.) яму ваду, чысцiла (канчатак -а, суфiкс- л; адз.л., ж.р.) клетку.
Улетку мама, тата i Настачка паехалi (канчатак -i, суфiкс- л; мн.л.) ў вёску да бабулi.
Уставiць лiтары:
Бегла,узяла, заўважыла, забыла, пабегла, пазнаў, пакармiў, кармiла, мяняла, чысцiла, паехалi, выпусцiлi.