с тестом
І.Шамякін. “Непаўторная вясна”
Тэст
1. «Непаўторная вясна» — гэта а) першая, б) другая, в) трэцяя аповесць
пенталогіі «Трывожнае шчасце»?
2. У аповесці «Непаўторная вясна»:
а) адлюстроўваецца даваеннае жыццё моладзі;
б) змаганне народа ў час вайны;
в) успрыманне жыцця маладымі героямі пасля ваенных выпрабаванняў.
3. Хто з галоўных герояў аповесці з’яўляецца:
а) медыцынскім работнікам; б) студэнтам; в) настаўнікам.
4. Ці правільнае наступнае сцвярджэнне: «Галоўная тэма аповесці «Непаўторная
вясна» — шчырае і трапяткое каханне Пятра Шапятовіча да Сашы Траянавай»?
а) Так, правільнае; б) не.
5. Дзе пазнаёміліся Пятро і Саша: а) у Мінску; б) у Гомелі; в) у Рэчыцы.
6. Кім працуе Саша: а) настаўніцай; б) фельчарам; в) аграномам.
7. Як звалі гаспадыню, у якой кватаравала Саша: а) Люба; б) Аня; в) Таня.
8. Якуюкаштоўную рэч носіць Пятро ў партфелі: а) кнігу; б) пісьмо; в) дзённік.
9. Як завуць дзяўчыну, з якой сустракаецца Пятро пасля разлукі з Сашай:
а) Аня; б) Люба; в) Іра.
10.За каго выдае сябе Саша, калі прыязджае ў бальніцу да Пятра: а) за жонку;
б) за сястру; в) за сяброўку.
Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх.
Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту.
А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца.
Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
На поле, крадучыся, выпаўз хамяк. Ён агледзеўся наўкол. Над ім ціхі ветрык гойдаў жыта. Удалечыні праляцела нейкая невялікая птушка. Ніякай небяспекі хамяк не заўважыў, таму пачаў набіваць шчокі зярняткамі. Шчокі ў яго былі вялікія. Збожжа туды змяшчалася вельмі шмат. Так што ў ежы ў хамяка недахопу не было. Ад гэтага яго поўстка была бліскучай і шаўкавістай. Ды і наогул ён выглядаў даволі ўкормленым звярком.
Навуковы:
Хамяк - невялікі грызун сямейства хамяковых. Водзяцца хамякі паўсюдна. Даволі распаўсюджаныя. Траваедныя. Сілкуюцца збожжам і некаторымі іншымі раслінамі. У сельскай гаспадарцы з'яўляюцца шкоднікамі, таму што псуюць пасевы і ўраджай збожжа.
Гутарковы:
- Мама, купі мне хамяка.
- Не, дачушка, не куплю.
- Купі!
- Не ный, калі ласка. Ты і за сабой сачыць не можаш. Куды табе яшчэ хамяка?
- Я навучуся.
- Вось калі навучышся, тады і пагаворым.
- А калі я выпраўлю тройку па фізры? Купіш?
- Выправіш, кажаш? Ручкай у журнале, нябось, сама на пяцёрку падправіш?
- Выпраўлю, абяцаю.
- Ну добра, паглядзім.