В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
TINAdTINA
TINAdTINA
24.02.2020 03:13 •  Беларуская мова

Сачыненне на тэму "я люблю цябе жыцце"

Показать ответ
Ответ:
Eugeniatochko
Eugeniatochko
10.08.2020 17:18

Ваўкалак-гэта міфічная істота,здольная ператварацца з чалавека ў ваўка. Лічылася, што ваўкалак- гэта чалавек, якогда зачараваў  вядзьмак. Ператварэнне часцей за ўсё адпывалася ноччу, калі на небе поўня. Ваўкалак  жаласна выў, быццам стагнаў, шкадуючы самога сябе, сваю долю. Людзі верылі, што гэтая істота здольна забіць іншага чалавека, жывелу. Калі паднімалася сонца, ваўкалак зноў станавіўся чалавекам і мог нічога не памятаць пра свой другі воблік. Продкі нашы баяліся ваўкалакаў, але і  спачувалі яму, хацелі дапамагчы.

0,0(0 оценок)
Ответ:
eto1pizdech
eto1pizdech
26.10.2022 05:52

Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяпінія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў камедыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцыпаў жыцця. Ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніцтва. Але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваей працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве.  

Большасць герояў камедыі можна падзяліць на станоўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх.  

Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.  

Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай справе ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумев. Гарлахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. З рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі вяровачцы ні віцца — заўсёды ёсць канец» . У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук.  

Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі удалы, затое Зёлкін — вельмі здольны паклёпнік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разуменні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.  

Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чарнавус, Вера і Левановіч.  

Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўдным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.  

Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае нічаслівай развязцы ў камедыі. Сваей энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера выклікае нашы сімпатыі.  

Левановіч — сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інстытуце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага.  

Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляецца галоўнай перашкодаи да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і расказачь аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-небудзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваей палахлівасці, горка прызнаецца, што праз тэту рысу характару не паважае самога сябе.  

Камедыя «Хто смяецца апошнім» напісана з вялікім сатырычным майстэрствам. Дзеянні тут адбываюцца, а аўтарскіх высноў няма. Напрыклад, калі Гарлахвацкі робіць даклад пра выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой уласны партрэт. Тое, што мы робім выснову самі, развівае мысленне, фантазію. Таму камедыя не толькі цікавая, але і карысная.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота