Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «...Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў. У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?» Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця. Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце. П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.
Ранiца пачалася з дажджу. Восень. как бы не жадала сустракацца з летам. Яна оплаквала яшчэ не да канца пажауцелыя дрэвы., кусты траву, лiстапад. Але ужо упэунена, зачыняу сцяжынкi рознакаляровай лiствой, вялiкiм махровым дываном. ПтушкI яшчэ не паляцелI. Але ужо не былI так прыкметны у садах и парках. Яшчэ трохи и першыя замарзкI погоняць Iх на поудзень. А пакуль надвор*е дае iм сабIрацца з сiламi. Вось ужо спяшаюцца у школу руплiвыя вучнI, упэуненна обходзячы лужы. I з гонарам нясуць партфелi, у якiх ляжаць не толькI падручнIкi, але I саспелыя восеньскiя яблыкI, якiя запалняюць водарам усе прастору партфеля. Восень-пачатак вучобы, пачатак новага жыцця. Восень прадвеснiк заканчэння каляндарнага года, падвядзенне вынiкау цэлага лета
У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?»
Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця.
Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце.
П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.