У мяне, ёсць сабака. Завуць яго Жуля. Гэта невялічкі сабака. Сам ён увесь чорны, а лапкі і грудка жоўтыя. Вочы ў яго вялікія, круглыя і зяленыя. Ён жыве у нас ужо дзесяць год. Кармлю я свайго сабаку тры разы ў дзень. Ён вельмі любіць малако, цукар і костачкі. Мы з ім заўсёды ходзім гуляць у лес.Я кідаю яму галінкі, а ен іх прыносіць. Жуля вельмі разумны сабака, адданы. Аднойчы ў яго жыцці здарыўся такі выпадак. Летам мой тата з сябрамі пайшоў на возера пасля працы і ўзяў з сабой Жулю. Татка з сябрамі смяяліся, купаліся і жартавалі. Раптам адзін татаў сябар пачаў тануць. Тата не разгубіўся і кінуўся на дапамогу, і якое ж было яго здзіўленне, калі Жуля кінуўся за ім. Калі яны ўжо падплывалі да берага і ў таты не хапала больш моцы плыць далей, наш сабака схапціў тату за валасы і пачаў цягнуць да берага. З таго самага часу тата палюбіў Жулю яшчэ больш. Мы заўседы ўспамінаем гэты выпадак. Вось такі ў нас разумны і адданы сабака. Для нас ен не проста жывела, а самы сапраўдны член нашай сям’і.
Я люблю восень. Восень лепшая, чым зіма і лета. Чаму? Таму што восенню ўжо не так горача, як улетку, але яшчэ не так холадна, як зімой. Ужо няма летняй спёкі, калі хочацца залезці ў халадзільнік і не вылазіць. Але яшчэ не наступілі траскучыя зімовыя маразы, калі і нос страшна на вуліцу высунуць. Увосень часта ідуць дажджы. Я не вельмі люблю восеньскія дажджы. Яны халодныя і калючыя. Пад імі не пагуляеш басанож. Але я люблю сядзець падчас такіх дажджоў дома, закруціўшыся ў плед, папіваючы гарачае какава і чытаючы цікавую кнігу. Восень - прыгожая пара года. Яе нездарма часта называюць залатой. Дрэвы мяняюць свой сумны зялёны ўбор на стракаты: чырвоны, залаты. З дываном з рознакаляровага лісця пад нагамі не параўнаецца ні адзін самаробны дыван самай майстэрскай ткачыхі. Увосень даспяваюць апошнія ягады: журавіны і брусніцы. Я вельмі люблю журавінавы морс. Акрамя таго, восенню расце шмат грыбоў: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі і гэтак далей. Мы з бацькамі часта ходзім па грыбы. Гэта весела і карысна для здароўя. Не разумею людзей, якія лічаць восень маркотнай. Мне здаецца, што яны проста не ўмеюць радавацца жыццю.
Ён жыве у нас ужо дзесяць год. Кармлю я свайго сабаку тры разы ў дзень. Ён вельмі любіць малако, цукар і костачкі. Мы з ім заўсёды ходзім гуляць у лес.Я кідаю яму галінкі, а ен іх прыносіць. Жуля вельмі разумны сабака, адданы.
Аднойчы ў яго жыцці здарыўся такі выпадак. Летам мой тата з сябрамі пайшоў на возера пасля працы і ўзяў з сабой Жулю. Татка з сябрамі смяяліся, купаліся і жартавалі. Раптам адзін татаў сябар пачаў тануць. Тата не разгубіўся і кінуўся на дапамогу, і якое ж было яго здзіўленне, калі Жуля кінуўся за ім. Калі яны ўжо падплывалі да берага і ў таты не хапала больш моцы плыць далей, наш сабака схапціў тату за валасы і пачаў цягнуць да берага.
З таго самага часу тата палюбіў Жулю яшчэ больш. Мы заўседы ўспамінаем гэты выпадак.
Вось такі ў нас разумны і адданы сабака. Для нас ен не проста жывела, а самы сапраўдны член нашай сям’і.
Увосень часта ідуць дажджы. Я не вельмі люблю восеньскія дажджы. Яны халодныя і калючыя. Пад імі не пагуляеш басанож. Але я люблю сядзець падчас такіх дажджоў дома, закруціўшыся ў плед, папіваючы гарачае какава і чытаючы цікавую кнігу.
Восень - прыгожая пара года. Яе нездарма часта называюць залатой. Дрэвы мяняюць свой сумны зялёны ўбор на стракаты: чырвоны, залаты. З дываном з рознакаляровага лісця пад нагамі не параўнаецца ні адзін самаробны дыван самай майстэрскай ткачыхі.
Увосень даспяваюць апошнія ягады: журавіны і брусніцы. Я вельмі люблю журавінавы морс. Акрамя таго, восенню расце шмат грыбоў: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі і гэтак далей. Мы з бацькамі часта ходзім па грыбы. Гэта весела і карысна для здароўя.
Не разумею людзей, якія лічаць восень маркотнай. Мне здаецца, што яны проста не ўмеюць радавацца жыццю.