Даведнік па вышэйшай матэматыцы, вывучыцца на слесара, вызваліць ад займаемай пасады, загадаць які-небудзь лік, прывыкнуць да ўдзелу ў спаборніцтвах, сумаваць па сябрах, згодна з патрабаваннямі маралі, звычны да холаду, суддзя вырашыў справу на карысць істца, прыняць меры супраць распаўсюджвання грыпу, ехаць у надзеі на кароткую сустрэчу, назіраць за дзіцём, не заўважыць многіх апісак, няўпэўненасць у сабе, бедаваць па загінулых, маці трывожыцца за сына, уздзейнічаць на слухача пры дапамозе жывога слова, ухіляцца ад адказу, умовіцца пра час ад'езду, устрымацца ад дыскусіі, эпілог да оперы, у надзеі на хуткую сустрэчу, характарыстыка на вучня, спаборнічаць у спрыце і смеласці, унаследаваць характар у маці
Зрабіць калядную зорку сваімі рукамі зусім не складана. Вазьміце невялікі шматок белай тканіны, адрэз тканіны залацістага колеру, залацістую або серабрыстую стужку, вату, два вялікія гузікі, залацістыя бліскаўкі і клей. Выражце з залацістай тканіны чатыры аднолькавыя пяціканцовыя зоркі. Затым дзве такія ж зоркі выражце з белай тканіны. Не забудзьцеся пакінуць прыпускі на шво - каля паўсантыметра. Злучыце парамі палоўкі зорак і састрачыце іх разам, пакінуўшы невялікую адлегласць для набівання. Выверніце зоркі і напоўніце іх ватаю. Зашыйце месцы напаўнення. Да белай зорачкі па цэнтры прышыйце вялікую пятлю са стужкі. Складзіце ўсе тры зоркі разам: залацістыя па краях, белая па цэнтры, прыкладзіце па баках гузікі і сшыйце. Намажце гузікі клеем і пасыпце бліскаўкамі. Дайце высахнуць. Ваша зорка гатовая, можаце упрыгожваць ёю кватэру.