В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
DFV7
DFV7
12.01.2022 20:02 •  Беларуская мова

Што такое мастацкая дэталі? прывядзіце прыклады яе выкарыстання ў адным з прачыненых творах.

Показать ответ
Ответ:
eto1pizdech
eto1pizdech
26.10.2022 05:52

Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяпінія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў камедыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцыпаў жыцця. Ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніцтва. Але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваей працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве.  

Большасць герояў камедыі можна падзяліць на станоўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх.  

Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.  

Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай справе ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумев. Гарлахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. З рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі вяровачцы ні віцца — заўсёды ёсць канец» . У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук.  

Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі удалы, затое Зёлкін — вельмі здольны паклёпнік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разуменні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.  

Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чарнавус, Вера і Левановіч.  

Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўдным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.  

Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае нічаслівай развязцы ў камедыі. Сваей энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера выклікае нашы сімпатыі.  

Левановіч — сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інстытуце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага.  

Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляецца галоўнай перашкодаи да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і расказачь аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-небудзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваей палахлівасці, горка прызнаецца, што праз тэту рысу характару не паважае самога сябе.  

Камедыя «Хто смяецца апошнім» напісана з вялікім сатырычным майстэрствам. Дзеянні тут адбываюцца, а аўтарскіх высноў няма. Напрыклад, калі Гарлахвацкі робіць даклад пра выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой уласны партрэт. Тое, што мы робім выснову самі, развівае мысленне, фантазію. Таму камедыя не толькі цікавая, але і карысная.

0,0(0 оценок)
Ответ:
ФёдорХоменко
ФёдорХоменко
04.09.2021 06:39

Н. Восемсот семдзесят тры

Р. Восемсот сямідзесяці трох

Д. Восемсот сямідзесяці тром

В. Восемсот семдзесят тры

Т. Восемсот сямідзесяццю трыма

М. Восемсот сямідзесяці трох

Н. Пяцьсот шесцьдзясят дзевяць

Р. Пяцьсот шасцідзесяці дзевяці

Д. Пяцьсот шасцідзесяці дзевяці

В. Пяцьсот шесцьдзясят дзевяць

Т. Пяцьсот шасцідзесяццю дзевяццю

М. Пяцьсот шасцідзесяці дзевяці

Н. Дзвесце дваццаць два

Р. Дзвесце дваццаці двух

Д. Дзвесце дваццаці двум

В. Дзвесце дваццаць два

Т. Дзвюмастамі дваццаццю двума

М. Дзвесце дваццаці двух

Н. Шэсцьсот пяцьдзясят чатыры

Р. Шэсцьсот пяцьдзясят чатырох

Д. Шэсцьсот пядзясят чатыром

В. Шэсцьсот пядзясят чатыры

Т. Шэсцьсот пядзясят чатырма

М. Шэсцьсот пядзясят чатырох

Фууух, надеюсь правильно

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота