Наша сям'я складаецца з чатырох чалавек: мама, тата, я і мая малодшая сястра. Ўсеагульнай любіміцай у сям'і з'яўляецца мая малодшая сястра. Яе клічуць Яўгенія. Ёй пяць гадоў. Жэня вельмі мілая дзяўчынка. Яна сімпатычная знешне: светла-русыя валасы, блакітныя вочы і пухленькія шчочкі. І ў яе анёльскі характар: яна ніколі не капрызіць і заўсёды стараецца з усімі ўсім падзяліцца. Жэня паслухмяная. Калі мама сказала, што нешта рабіць нельга, яна ніколі гэтага не зробіць. Нягледзячы на свой юны ўзрост, яна ўжо ведае, што маме трэба дапамагаць. Праўда, сіл у яе пакуль хапае толькі на тое, каб выцерці пыл з невысокіх прадметаў ды патрымаць савок, калі мама падмятае. Але шмат вы ведаеце пяцігадовых дзяцей, якія хоць гэта робяць? Жэня яшчэ, вядома, не ходзіць у школу, але яна вельмі любіць вучыцца. Мама навучыла яе чытаць, і яна з задавальненнем гартае кніжкі. Праўда, пакуль стараецца выбіраць тыя, дзе пабольш малюнкаў. Жэня ўжо свабодна лічыць да дваццаці. Цяпер яна просіць маму навучыць яе пісаць. Зараз у мамы няма на гэта часу, але Жэня ўпартая і свайго даб'ецца. Яна з зайздрасцю глядзіць, як я раблю ўрокі, і не можа дачакацца, калі сама пойдзе ў школу. Мне яе не зразумець. Увогуле, Жэня - анёл, а не дзіця. Спадзяюся, цяпер вы разумееце, чаму яе ўсе любяць.
Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты ку точак, той не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе цяпер стаяць такія слаў ныя дубы. Яны былі выносныя, стройныя, бы то чаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі. Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно ру халася і пералівалася, як жывое срэбра. Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шлях сакаўной зеляніны. Тут былі высокія сітнякі і цэ лыя зараснікі аеру. Дзе-нідзе пападаліся кучара выя круглыя кусты лазы. Сям-там пракідаліся вы сокія алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве ма ладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся. Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпы ніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася ў зялё най даліне. Калі ўставалі грозныя цёмна-сінія хма ры і грымелі далёкія громы, яна кацілася па даліне, абягала возера. Нават сам лес таемна шапацеў чул лівымі лісточкамі-струнамі. Усё гэта злівалася ў прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор на паўняўся тады спевамі і музыкаю. (162)
Жэня вельмі мілая дзяўчынка. Яна сімпатычная знешне: светла-русыя валасы, блакітныя вочы і пухленькія шчочкі. І ў яе анёльскі характар: яна ніколі не капрызіць і заўсёды стараецца з усімі ўсім падзяліцца. Жэня паслухмяная. Калі мама сказала, што нешта рабіць нельга, яна ніколі гэтага не зробіць.
Нягледзячы на свой юны ўзрост, яна ўжо ведае, што маме трэба дапамагаць. Праўда, сіл у яе пакуль хапае толькі на тое, каб выцерці пыл з невысокіх прадметаў ды патрымаць савок, калі мама падмятае. Але шмат вы ведаеце пяцігадовых дзяцей, якія хоць гэта робяць?
Жэня яшчэ, вядома, не ходзіць у школу, але яна вельмі любіць вучыцца. Мама навучыла яе чытаць, і яна з задавальненнем гартае кніжкі. Праўда, пакуль стараецца выбіраць тыя, дзе пабольш малюнкаў. Жэня ўжо свабодна лічыць да дваццаці. Цяпер яна просіць маму навучыць яе пісаць. Зараз у мамы няма на гэта часу, але Жэня ўпартая і свайго даб'ецца. Яна з зайздрасцю глядзіць, як я раблю ўрокі, і не можа дачакацца, калі сама пойдзе ў школу. Мне яе не зразумець.
Увогуле, Жэня - анёл, а не дзіця. Спадзяюся, цяпер вы разумееце, чаму яе ўсе любяць.