Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне Паняцце пра складаназалежны сказ 46. Прачытайце тэкст. Падкрэсліце даданыя часткі ў складаназалежных сказах. Дакажыце, што падкрэсленыя вамі сказы — складаназалежныя. Гэта быў старасвецкі лес. І былі ў ім такія пушчы і нетры, аб якіх не ведаў і ніхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзіну неба і адтуль рыхтаваўся пацікаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вец- ця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робіцца пад страхою ў хаце ча- лавека, чым прабіцца праз галіны адвечных гушчараў. І сумаваў тады круглы блішчасты месячык і хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы i то толькі да палавіны; на самым нізе заўсёды панаваў цянёк і прохладзь. Звяры і птушкі не мелі адвагі забірацца i ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры стра- хам і нікому не вядомымі дзеямі. i Праз гушчары, пад павеццю зялёных гoлeк, прабівалася бліскучая стужка халоднай вады і дзяліла пушчу на дзве часткі. Абодва берагі рэчкі былі густа заросшы старымі дрэвамі, яны прасціралі сваё галлё над рэчкаю і лучыліся i адны з другімі.
Абгрунтаванне:
Віктар Карамазаў "Дзяльба кабанчыка"
Героі: Сцяпан, маці, Лёнік, Віця, Ёська, Ганна, Ніна, Коля, Волька, Андрэйка, Вера.
Тэма, праблема: я думаю аўтар хацеў паказаць што маці будзе заўсёды любіць сваіх дзяцей аднолькава і будзе старацца зрабіць для іх усё самае лепшае.
Кароткі змест: У маці былі дзеці. Яна іх расціла, вучыла, але калі яны выраслі, яны забыліся што яна для іх зрабіла. І цяпер толькі калі маці сказала што будзе рэзаць кабанчыка да яе прыехалі дзеці. Калі ўсе палучылі сваю частку яны раз'ехаліся нічога не пакінуўшы маці. І з ёй астаўся толькі Сцяпан каб памагчы ёй па хазяйстве.