Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ. Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
Я вельмі люблю сваю маму. Яна самы дарагі для мяне чалавек! Люблю проста за тое, што яна ў мяне ёсць. Бліжэй яе ў мяне нікога няма. Мая мама вельмі прыгожая, у яе вялікія блакітныя вочы і русыя доўгія валасы. Маю маму завуць Марына Анатольеўна. Калі яна усміхаецца, мне таксама хочацца ўсміхнуцца ў адказ. Яна вельмі добрая, добра ладзіць з людзьмі, яе ўсё паважаюць, цэняць і любяць. Яна заўсёды падтрымае ў цяжкую хвіліну і сагрэе сваёй цеплынёй, калі мне сумна.
Я вельмі хачу, каб мая мама ніколі не засмучалася, каб яна заўсёды заставалася такой радаснай і вясёлай як цяпер, каб яе вочы свяціліся як два ясных сонейка. Я вельмі люблю сваю маму і ўдзячны за ўсё, што яна зрабіла для мяне. Мне вельмі хацелася б, каб яе ўсмешка яшчэ часцей цешыла мяне і навакольных людзей.
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.