Наступiла доўгачаканае лета. У мяне, як i ва ўсiх маiх аднакласнiкаў, пачалiся летнiя канiкулы. Настрой ад гэтага быў прыўзняты. А яшчэ болыд радасна было ад таго, што скончыла навучальны год з добрымi адзнакамi. Першыя днi лета я з бацькамi правяла на летнiку. Мы палолi i палiвалi грады, збiралi ў лесе грыбы i ягады. З суседскай дзяўчынкай Таняй хадзiлi на рэчку купацца. Праўда, рэчка ад нашага летнiка далека, але жаданне выкупацца заўсёды было такiм вялiкiм, што дарога нас не пужала.Як прыемна было, выйшаўшы з вады, легчы на спiну, раскiнуць у бакi рукi i глядзець у неба! Калi глядзiш доўга i неадрыўна, то аблокi пачынаюць прымаць абрысы розных прадметаў: адны нагадваюць ветразi, другiя падобныя на кветкi, трэцiя маюць выгляд казачных iстот. Лежачы побач, мы з Таняй пачыналi абмяркоўваць кожнае воблачка. I смеху ж тады было!На другi летнi месяц бацькi мне ўзялi пуцёўку ў Балгарыю. Там я жыла ў горадзе Абзор. У Балгарыi ў мяне з'явiлася шмат новых сяброў. Я хадзiла з iмi купацца на мора, загараць на гарачым пяску. Вада ў моры вельмi чыстая, празрыстая, i на дне ляжыць многа ракавiнак. Кожную ранiцу мы бегалi ў горы па мiнеральную ваду.Цiкавымi былi i экскурсii, на якiя нас часта вазiлi. Горад Абзор вельмi прыгожы. Там многа цiкавых мясцiн, помнiкаў. А на вулiцах цвiце шмат незвычайна прыгожых руж.Тэрмiн адпачынку хутка скончыўся. Шкада было развiтвацца з новымi сябрамi, але затое радавала сустрэча з мамай, татам, Таняй i з нашымi воблачкамi.
У выпадку дыскрымінацыі вы можаце звярнуцца за абаронай сваіх правоў у суд. Дыскрэдытацыя рэпутацыі канкурэнта адносіцца да прыёмаў нядобрасумленнай канкурэнтнай барацьбы. Канстытутыўныя палажэнні гэтага закона мала чым адрозніваюцца ад папярэдняга. Дзяржава стаіць на абароне нашых канстытуцыйных правоў і свабодаў. Парламентарыі гучна і эмацыйна абмяркоўвалі праект закона. На перамовы паміж ваюючымі краінамі прыбылі іх парламенцёры. Служачыя звычайна працуюць у офісе. Службовая памылка можа прывесці да звальнення. Судзейскае стаўленне шмат значыць для абвінавачанага. Судовая памылка можа дорага каштаваць абвінавачанаму.
Дыскрэдытацыя рэпутацыі канкурэнта адносіцца да прыёмаў нядобрасумленнай канкурэнтнай барацьбы.
Канстытутыўныя палажэнні гэтага закона мала чым адрозніваюцца ад папярэдняга.
Дзяржава стаіць на абароне нашых канстытуцыйных правоў і свабодаў.
Парламентарыі гучна і эмацыйна абмяркоўвалі праект закона.
На перамовы паміж ваюючымі краінамі прыбылі іх парламенцёры.
Служачыя звычайна працуюць у офісе.
Службовая памылка можа прывесці да звальнення.
Судзейскае стаўленне шмат значыць для абвінавачанага.
Судовая памылка можа дорага каштаваць абвінавачанаму.