В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
vityabro13
vityabro13
27.05.2021 02:44 •  Беларуская мова

Сочинение: "без чалавечнасти не будзе вечнасти"!

Показать ответ
Ответ:
У4КГРВ
У4КГРВ
06.10.2020 21:05

Жорсткасць. Навошта я буду тлумачыць, што гэта значыць? Кожны, я ўпэўненая, ведае. Але ад гэтага становіцца толькі страшней глядзець на тое, што робіцца ў свеце. Я прывяду некалькі прыкладаў. Далёка хадзіць не будзем, возьмем нашу школу. У кожным класе ёсць чалавек, якога пастаянна зневажаюць і над якім увесь час смяюцца, а чым ён заслужыў такое стаўленне да сабе? Тым, што яго бацькі не зарабляюць на модныя рэчы, або тым, што ён не хоча лаяцца матам, паліць і піць? Няўжо, каб над табой не смяяліся, трэба быць такім, як усе? А вы не задумваліся, што гэты чалавек можа быць значна больш высакародны ўсіх тых, хто над ім смяецца. А можа, варта быць прыязней і больш уважліва да сваіх аднакласнікаў? Гэта можа аказацца прыемным!

Разгледзім іншы прыклад. Як мы ставімся да нашых настаўнікаў? Хіба не жорстка? Яны кожны дзень спрабуюць убіць нам у галаву хоць штосці. Перажываюць за нас больш, чым мы самі. Імкнуцца дапамагчы нам зрабіць правільны выбар у жыцці, а мы? ! Мы над імі проста здзекваемся: ругаемся, смяёмся, не рэагуем на іх словы… Вядома, ёсць такія вучні, якія цэняць і паважаюць працу настаўнікаў, але іх, на жаль, вельмі мала. Можа, хопіць думаць толькі пра сябе? Варта звяртаць увагу на людзей, якія атачаюць нас. Бо яны гэтак стараюцца для нас!

Жорсткасць, яна існуе не толькі ў сценах нашай школы, яна жыве ўсюды! Я вельмі спадзяюся, што людзі знойдуць у сабе сілы змагацца з ёй. І стануць дабрэйшымі і ветлівей ставіцца адзін да аднаго! Кожны з нас патрэбен разумець што без чалавечнасці ніколі не будзе вечнасці. А дарыць людзям усмешку і гаварыць прыемнае слова можа кожны з нас.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота