Спісаць. Уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі, паставіць Знакі прыпынку.
Куды (ні) пайду я і дзе (ні) ..пынюся сп. вае жыццё на маёй
(Б, б)еларусі. Запас б..ды (не) чыніць. Што аб
тым гаварыць што (не) мае быць. Праз некалькі гадзін мы
(не) далічыліся двух чалавек. Умець за пл..чыма
(не) насіць. Скінуў з плеч н..волю Нёман усміхаецца Вілля
і з-пад Буга плыве гоман вес..ліцца ўся зямля.
Максім Багдановіч – зорка беларускай паэзіі. За сваё кароткае жыццё паэт зрабіў так многа для развіцця і ўдасканалення беларускай літаратуры, што творчасць яго стала каштоўным набыткам духоўнай культуры нашага народа. Рос Максім у сям’і, дзе шмат увагі надавалася выхаванню дзяцей. Таму не дзіўна, што ў Максіма вельмі рана абудзілася цікавасць да чытання кніг, праявіліся яго творчыя здольнасці. Ужо ў дзесяць гадоў ён стаў пісаць вершы. Гады вучобы з’явіліся важным этапам у духоўным і творчым развіцці беларускага паэта. Гэта былі гады настойлівай працы над сабой, паглыблення ведаў. Усе сілы, вольны час ён аддаваў літаратуры. Паэт самастойна вывучыў некалькі замежных моў, каб у арыгінале чытаць творы славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта стала апавяданне «Музыка». Потым выходзіць з друку першы і, на жаль, апошні прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок», які стаў бессмяротным помнікам паэтычнага таленту Максіма Багдановіча, помнікам яго грамадзянскага подзвігу.
Зіма - выдатны час года. А асабліва добра зімой у лесе.
Нам здаецца, што ў зімовым лесе пануе спакой і бязгучнасць, але гэта толькі на першы погляд. Калі з'яўляецца сонца, увесь лес зменьваецца і блішчыць. Многія лясныя жыхары ляглі ў спячку, а тыя, хто застаўся, прыкладваюць вялікія намаганні, каб пракарміць сябе. Вось заяц-трусішка, здзірае кару з бярозы, а вось і сінічка пералятае з дрэва на дрэва. Раптам з вялізнай галінкі елкі ўпаў снег, гэта вавёрка скача з арэшкам у зубах. Нават воўк і лісіца не сядзяць на месцы, яны гойсаюць па лесе ў пошуках здабычы. Гілі, як ягады рабіны. Прыселі на галінцы. Удалечыні важна блукае лось з вялізнымі рагамі.
А сам лес упрыгожаны пухнатым, беласнежным снегам, іскрыстым у промнях сонца. Як добра зімой у лесе!