Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. а ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў ян баршчэўскі. вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх аповеды падарожнікаў у доме шляхціца завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. найбольш цікавыя апавяданні "плачка" і "сын буры". "плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. у гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых , у пустых касцёлах і на руінах. на яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе плачкай. вобраз плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. у апавяданні "сын буры" сляпы францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе сынам буры. у час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. сын буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. сын буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. вобразы плачкі і сына буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. кніга "шляхціц завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
1.
І думка вынікне — праходзіць,
Як тыя хмаркі на заходзе,
Што без слядочка, быццам цені,
У смутным нікнуць задуменні.
2.
Званок, другі і зараз трэці,
І дрыгнуў поезд, быццам чэрці
Яго сярдзіта скаланулі,
Дождж цэлы іскар сыпанулі
І страшным рогатам заржалі
Ды з дымам далей паімчалі.
3.
І люду мноства тут хадзіла,
Найболей моладзь гарадская,
Ды худасочная, благая,
Ўсё панічы-зухі, паненкі,
А станік іх, бы ў восак, ценкі;
Ідуць, шнуруюць па дарожках,
А чаравічкі на іх ножках
Так і паскрыпваюць, спяваюць,
Нібы капыцікі мільгаюць;
Ідуць, спусціўшы вачаняткі,
На погляд ціхі, як ягняткі.
4.
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.
5.
Хоць я няволяй цяжка змучан
І з родным берагам разлучан,
Ды я душою ажываю,
Як вокам мыслі азіраю
Цябе, мой луг і бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою
Даўнейшых спраў вартаўнікамі
І ззяюць грозна жараламі.