Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць. У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты. Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада. Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд. Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе. Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат". У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі. На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры. Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Я люблю восень. Восень лепшая, чым зіма і лета. Чаму? Таму што восенню ўжо не так горача, як улетку, але яшчэ не так холадна, як зімой. Ужо няма летняй спёкі, калі хочацца залезці ў халадзільнік і не вылазіць. Але яшчэ не наступілі траскучыя зімовыя маразы, калі і нос страшна на вуліцу высунуць. Увосень часта ідуць дажджы. Я не вельмі люблю восеньскія дажджы. Яны халодныя і калючыя. Пад імі не пагуляеш басанож. Але я люблю сядзець падчас такіх дажджоў дома, закруціўшыся ў плед, папіваючы гарачае какава і чытаючы цікавую кнігу. Восень - прыгожая пара года. Яе нездарма часта называюць залатой. Дрэвы мяняюць свой сумны зялёны ўбор на стракаты: чырвоны, залаты. З дываном з рознакаляровага лісця пад нагамі не параўнаецца ні адзін самаробны дыван самай майстэрскай ткачыхі. Увосень даспяваюць апошнія ягады: журавіны і брусніцы. Я вельмі люблю журавінавы морс. Акрамя таго, восенню расце шмат грыбоў: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі і гэтак далей. Мы з бацькамі часта ходзім па грыбы. Гэта весела і карысна для здароўя. Не разумею людзей, якія лічаць восень маркотнай. Мне здаецца, што яны проста не ўмеюць радавацца жыццю.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Увосень часта ідуць дажджы. Я не вельмі люблю восеньскія дажджы. Яны халодныя і калючыя. Пад імі не пагуляеш басанож. Але я люблю сядзець падчас такіх дажджоў дома, закруціўшыся ў плед, папіваючы гарачае какава і чытаючы цікавую кнігу.
Восень - прыгожая пара года. Яе нездарма часта называюць залатой. Дрэвы мяняюць свой сумны зялёны ўбор на стракаты: чырвоны, залаты. З дываном з рознакаляровага лісця пад нагамі не параўнаецца ні адзін самаробны дыван самай майстэрскай ткачыхі.
Увосень даспяваюць апошнія ягады: журавіны і брусніцы. Я вельмі люблю журавінавы морс. Акрамя таго, восенню расце шмат грыбоў: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі і гэтак далей. Мы з бацькамі часта ходзім па грыбы. Гэта весела і карысна для здароўя.
Не разумею людзей, якія лічаць восень маркотнай. Мне здаецца, што яны проста не ўмеюць радавацца жыццю.