Бандароўна ў паэме Янкі Купалы – прыгожая маладая дзяўчына з трагічным лёсам. Закахаўся ў яе пан Патоцкі, ды не вынес абразы. На смольныя жарты ягоныя дзяўчына адказала аплявухай. Пан схапіў яе прапанаваў выбіраць – ці жыццё з ім, ці смерць. Дзяўчына выбрала смерць.
“Хараства такога ў свеце не было, не будзе”, - так апісвае сваю гераіню аўтар. Знешняя прыгажосць Бандароўны адпавядае прыгажосці яе душы. Нескароная, смелая, з чыстымі думкамі яна не баіцца жорстка адказаць пану. А калі ён спакушае яе яствамі, прапануе жыць з ім і купацца ў багацці, яна адмаўляецца. Дзявочая годнасць, каханне і асабістая свабода для яе важней, чым грошы пана. Яна выбірае смерць, абы толькі не быць падуладнай некаханаму, ганароваму Патоцкаму.
Вобраз Бандароўны сімвалізуе моц і дух беларускага народу. Янка Купала заўсёды хацеў бачыць беларускі народ свабодным, незалежным. Такімі ён маляваў шматлікіх галоўных герояў сваіх твораў. Бандароўна – гэта яшчэ адзін сімвалічны вобраз, які не паддаецца спакусам, не здаецца на літасць пана і абірае лепш смерць на волі, чым жыццё пад гнётам.
Пан Патоцкі застрэліў прыгажуню, і пакацілася па вёсках хваля абурэння. Гарэлі панскія хаты, народ помсціў панам за тое, што лічаць сябе вышэйшымі за простых людзей. Такім чынам Бандароўна сваёй смерцю падняла хвалю пратэсту супраць усяўладдзя паноў. Яна стала народнай гераіняй. У апісанні Купалы атрымаўся рамантычны вобраз прыгожай і пакутлівай беларускі. Ён выклікае ў чытача павагу і замілаванне.