Віцебск - адзін з абласных цэнтраў Беларусі. Гэта даволі вялікі горад. Тут жыве больш як чатырыста тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад назвы ракі Віцьба, на якой ён быў пабудаваны.Віцебску больш за тысячу гадоў. Яго гісторыю можна прасачыць у шматлікіх помніках архітэктуры, якія захаваліся са старажытных часоў. Найбольш вядомымі архітэктурнымі славутасцямі Віцебска з'яўляюцца гарадская ратуша, Губернатарскі палац, Дабравешчанская царква, Казанская царква і многія іншыя. У Віцебску велізарная колькасць рэлігійных збудаванняў: як праваслаўных і каталіцкіх, так і іншых канфесій. Напэўна, ні ў адным іншым горадзе нашай краіны няма столькі цэркваў і храмаў.Віцебск - буйны прамысловы цэнтр. Тут размешчаны такія беларускія вытворцы, як "Віцязь", "Белвест", "Чырвоны Кастрычнік", "Віцьба", шырока вядомыя як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.Вiцебск таксама з'яўляецца культурным цэнтрам. Тут знаходзяцца тэатр імя Якуба Коласа, Беларускі тэатр лялек "Лялька", філармонія. У горадзе рэгулярна праходзіць фестываль "Славянскі базар" - мерапрыемства міжнароднага ўзроўню. Дзякуючы гэтаму фестывалю пра Віцебск ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Мяне гэта радуе, таму што Віцебск - цудоўны горад, пра які варта ведаць.
6 дзе сёння стаяць муры Магілёва, калісьці "драмала пушча ў сотні гоняў". У ёй жыў Машэка, "разбойнік страшны на ўвесь мір".
Даўней было шмат асілкаў. Машэка "дзіцём нясці ўжо мог калоду, якой трох сталых - не маглі". Аднак па натуры ён быў ціхі і лагодны. Змяніўся хлопец, "да крыві людской стаў ласы, сваё пакінуўшы сяло", праз дзяўчыну.
Машэка і Наталька былі аднагодкі. Сябравалі ў дзяцінстве, а "пасля і самі не спазналі", як прыйшло каханне. "Наталька ў вёсцы між сваімі найпрыгажэйшаю была". Не адзін хлопец ціха ўздыхаў па ёй, зайздросцячы Машэку.
Хлопцу выпала чарга гнаць плыты на Украіну. Вярнуўшыся ў вёску, ён даведаўся, што Наталька жыве ў доме багатага баярына, што дзяўчына "зраклася мілага свайго".
Не меў Машэка такой сілы, каб разваліць сцены замка, дзе быў вораг з яго каханай. 3 дня ў дзень хмурней ён станавіўся, расла ў ім помста.
Дачакаўшыся вясны, Машэка ўцёк у пушчу.
Спачатку дань жыццём плацілі Яму адны багатыры, Пасля знаходзілі ў магіле Спачын і вёсак жыхары
Даўней было шмат асілкаў. Машэка "дзіцём нясці ўжо мог калоду, якой трох сталых - не маглі". Аднак па натуры ён быў ціхі і лагодны. Змяніўся хлопец, "да крыві людской стаў ласы, сваё пакінуўшы сяло", праз дзяўчыну.
Машэка і Наталька былі аднагодкі. Сябравалі ў дзяцінстве, а "пасля і самі не спазналі", як прыйшло каханне. "Наталька ў вёсцы між сваімі найпрыгажэйшаю была". Не адзін хлопец ціха ўздыхаў па ёй, зайздросцячы Машэку.
Хлопцу выпала чарга гнаць плыты на Украіну. Вярнуўшыся ў вёску, ён даведаўся, што Наталька жыве ў доме багатага баярына, што дзяўчына "зраклася мілага свайго".
Не меў Машэка такой сілы, каб разваліць сцены замка, дзе быў вораг з яго каханай. 3 дня ў дзень хмурней ён станавіўся, расла ў ім помста.
Дачакаўшыся вясны, Машэка ўцёк у пушчу.
Спачатку дань жыццём плацілі
Яму адны багатыры,
Пасля знаходзілі ў магіле
Спачын і вёсак жыхары