Всем ! если кто-нибудь знает язык, буду крайне за ! , с выполнением хотя бы каких-нибудь ! 1.напішыце, у якіх формах існуе беларуская нацыянальная мова, параўнайце іх.2.выпішыце нормы беларускай літаратурнай мовы. прывядзіце па тры прыклады на кожную з норм.3. складзіце спалучэнні з дадзенымі амонімамі. узор: маладыя асіны – асіны рой.журавель, зоркі, грызлі, рана, каралі, урад, даволі, любы, брылі, сталы. 4.ад прыведзеных уласных імёнаў утварыце тэрміны з дапамогай указаных суфіксаў.1. суфікс -ізм- (-ызм-).j. dalton (дальтан); j. lamark (ламарк); s. freud (фрэйд).2. суфікс -іянств-, -янств-.c. lambroso (ламброза); f. lassale (ласаль); j. кeyns (кейнс).5. да прыведзеных тэрмінаў падбярыце антанімічныя і вызначце тып антоніма.знешні гандаль- дапаможны цэх- ускосныя выдаткі- закончанае трыванне- адназначнасць- адзіночны лік- - лізіс- пераменны ток- гарачая трэшчына- цвёрды прыпой- горны рэльеф- вадкае паліва- закрытая стані адкрытая форма- экспліцытны- , інтэрпаляцыя- пазітыўны- .
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.