Найпрыемнейшы у жыцци чалавека час- вясна маладосци, кали, раскрываючы кветку свайго розуму, её дае волю лятушкам песциць у сэрцы вяликия надзеи, не думаючы пра тое, што есць на свеце вихуры и страшныя буры.2) Галасы паступовп змоукали, бо наближауся вечар.3) Малюнки борзда зникали, змянялися новыми, и не было кали спыницца на их, бо поезд имчауся вельми шпарка.4)Лось пастаяу яшчэ, паварочау галавой то управа, то улева, апусциу раги, нибы хацеу каго бадануць, павярнууся и галопам падауся некуды у гору.5) Пасля абеду, адвёушы дачку да суседки, Насця пайшла на поле.
Скланенне назоўнікаў. Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах. Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх. Назоўны склон: хто? што? Родны склон: каго? чаго?Давальны склон: каму? чаму?Вінавальны склон: каго? што?Творны склон: кім? чым?Месны склон: аб кім? аб чым? У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я). Да другога скланення адносяцца: назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам; назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е; пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення: рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро; назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нагавіцы; назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Сістэма канчаткаў першага скланення (Да першага скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку, назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро, назоўнікі на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), ішч-а тыпу агніска, вятрыскд, дамішча і т.д., назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -о (-ё), -а, -е тыпу акно, жыццё, мора, поле, пяць назоўнікаў на -мя бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя): наз.скл-нулявы(муж), о,ё,а,е(ніякі); родны скл- а,я,у,ю(муж), а, я(ніякі); давальны скл- у,ю(муж, ніякі); вінавальны скл- як Наз або Родны скл(муж), як Наз(ніякі); творны скл- ом,ём,ам, ем (муж, ніякі); месны скл- е,у,ю,ы,і (муж, ніякі). Сістэма канчаткаў другого скланення( Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку ) : Н.скл-а, (на ж,ч,ш, дж,р, ц), я (на мяккі зычны); Р.скл- ы(на ж,ч,ш, дж,р, ц), і (на мяккі зычны, г, х, к); Д.скл- е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, і(на г, х, к), і(на мяккі зычны ); В.скл.- у(на ж,ч,ш), ю(на мяккі зычны); Т.скл.- ой, ою(на ж,ч,ш ), ей, ею, яй, яю(на мяккі зычны ); М. скл. - е(на цверды зычны), ы(на ж,ч,ш), ы, е, э(на г, х, к), і(на мяккі зычны ). Сістэма канчаткаў другого скланення(Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам і асновай на цвёрды, зацвярдзелы або мяккі зычны): Н.скл.- няма канчатка; Р.скл.- і, ы (на мяккі, губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); Д.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); В.скл.- няма канчатка; Т.скл.- у, ю (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц); М.скл.- і, ы (на мяккі,губны зычны, ж, ч, ш, р, ц). Нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца: а) прозвішчы на -о: з Сцянько Верай; б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ. Рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі муж роду на -а, (-я), некаторыя наз ніякага роду і інш.). Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п.