В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
Artem636367
Artem636367
06.06.2021 04:27 •  Беларуская мова

Выпишыце па два словазлучэнни наступнай будовы: наз + наз.(1-я группа), прым.+ наз.(2-ягруппа), дзяслоу+наз.(3група) пачыналася восень.яшчэ горача святила сонца, засим па-летняму дрыжала синеватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свистали вяселыя дразды. буяла яшчэ на лугавинах зяленая атава, у палисадниках наперагонки хвалилися сваей някидкай прыгажосцю вяргини и астры. але усеуладная восень неадступна цикавала за гэтыми апошними праявами хмельнага летняга жыцця. яна ужо заслала суцэльным залацистым абрусам пали збажыны, злегку пасерабрыла шаты разгалистых прыдарожных бяроз, а паветра напаила той празрыстасцю и чысциней , якая бывае тольки цеплай лагоднай восенню.

Показать ответ
Ответ:
ezdinaa
ezdinaa
11.06.2021 14:11
Дуб і сасна
Увагу ўсіх, хто едзе ў горад па старой дарозе Гарадзея-Нясвіж, прыцягвае незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся, ях закаханыя на ўсё жыццё. Вакол помніка - агароджа і надпіс: "Аберагаецца дзяржавай". У нашы дні тут пабудавана арка з заручальнымі пярсцёнкамі. Сюды прыязджаюць маладыя ў дзень рэгістрацыі шлюбу, каб прысягнуць на каханне, і абяцаюць зберагаць адзін аднаго так, як робяць гэта дуб і сасна на працягу стагоддзяў.

Шмат легенд звязана з гэтымі дрэвамі. У іх абавязкова прысутнічаюць закаханыя, якіх разлучылі сілаю. Адна з легенд апавядае пра тыя часы, калі ў Нясвіжы быў створаны прыгонны тэатр.

Падзеі адбываліся ў другой палове XVIII стагоддзя. У Слуцку таксама існаваў у той час прыгонны тэатр. Браты Міхал і Геранім Радзівілы часта пазычалі адзін аднаму артыстаў. На слуцкай сцэне балет развіваўся значна раней, чым у Нясвіжы, дзе спачатку аддавалі перавагу драматычнаму мастацтву. Калі ў Нясвіжы задумалі паставіць некалькі балетных спектакляў, са Слуцка прывезлі артыстаў-танцораў у абмен на таленавітых нясвіжскіх музыкантаў.

Паданне расказвае, што сярод балерын вызначалася талентам і прыгажосцю семнаццацігадовая Гануся. Стройная, з вялікім блакітнымі вачыма, якія ў танцы запальваліся агнём незвычайнага натхнення, яна пакарала сэрцы гледачоў. Не маглі застацца раўнадушнымі да вялікага таленту простай дзяўчыны нават князі і іх шматлікія знакамітыя госці. Некаторыя з гасцей спадзяваліся знайсці спагадлівы адказ на свае заляцанні і былі пакрыўджаны, калі артыстка рэзка і рашуча адмаўляла ўсім, нягледзячы на паходжанне і званні. Гэта абражала фанабэрыстых паклоннікаў, якія нават спрабавалі скардзіцца самому князю і патрабавалі адправіць яе на канюшню. Каб пазбегнуць прызнанняў у каханні, зневажальных падарункаў, танцорка вымушана была пасля спектакля хавацца ў патаемных месцах. Часта для гэтай мэты яна выкарыстоўвала старыя дэкарацыі за сцэнай.

Нясвіжскі мастак, малады прыгажун Язэп, які не аднойчы рыхтаваў дэкарацыі да спектакляў, ведаў, дзе хавалася дзяўчына. У яго сэрцы агонь кахання гарэў яшчэ з таго моманту, калі ён першы раз убачыў Ганусю ў замку. Гануся таксама марыла аб вялікім каханні, якое часта павінна была перадаваць у танцы, але ніколі яшчэ не перажывала ў сапраўдным жыцці. Яна даўно звярнула ўвагу на маладога мастака і чакала прызнання толькі ад яго. Язэп жа лічыў сябе недастойным увагі такой таленавітай балерыны. Дзяўчына здавалася яму недасягальнай зоркай, ідэалам. Больш за ўсё ён баяўся словамі прызнання абразіць, напалохаць каханую і страціць яе давер і прыхільнасць.

Такое становішча цягнулася амаль два гады. Хутка закончваўся тэрмін дагавору, і Гануся павінна была вярнуцца ў Слуцк. Адчай, які перажываў юнак пры думцы аб расставанні, дапамог яму перамагчы нерашучасць і прызнацца любай у сваім вялікім каханні. Доўгачаканыя словы ўсхваляванага хлопца знайшлі водгук у сэрцы дзяўчыны. Шчаслівыя закаханыя вырашылі звярнуцца да князя Міхала за дазволам на шлюб. Нясвіжскі князь даў згоду на вяселле, але патрэбна было ведаць яшчэ, што скажа слуцкі Радзівіл. Тут трэба зазначыць, што слуцкі князь вызначаўся хваравітай жорсткасцю ў адносінах да прыгонных. Для яго найвялікшай асалодай было слухаць енкі паднявольных, якіх сурова каралі за самую нязначную правіннасць. Здарылася самае страшнае: жорсткі князь у вялікім гневе загадаў закаваць дзяўчыну ў кайданы і даставіць яе назад у Слуцк. Пачуўшы гэта рашэнне, закаханыя вырашылі ўцякаць. Але салдаты злавілі ўцекачоў недалёка ад Нясвіжа. Апошні абдымак іх і роспач былі такімі адчайнымі, што нават сэрцы салдатаў не вытрымалі: яны плакалі разам з тымі, каго павінны былі разлучыць. Закаваную ў кайданы Ганусю павезлі ў Слуцк, а праз некалькі дзён у Нясвіжы даведаліся, што дзяўчына загінула. Ніхто дакладна не мог сказаць, што з ёй здарылася: ці яна сама дабравольна пакінула гэты свет, у якім не магла жыць без каханага, ці загінула ў страшэнных пакутах у змрочным падзямеллі.

3 той пары Язэп у любое надвор'е хадзіў на месца іх апошняга расстання і праводзіў там цэлыя гадзіны. Можа гэта ён пасадзіў і выгадаваў у памяць аб сваім адзіным каханні незвычайныя дрэвы. Фактам з'яўляецца тое, што ён адрокся ад свету, пайшоў у манастыр і ўсё жыццё аддаў мастацтву.

Дуб і сасна дажылі да нашых дзён. Расказваюць, што ў час апошняй вайны немцы хацелі вывезці гэты цуд прыроды ў Германію, але не паспелі. Неразлучныя дрэвы неаднойчы прыцягвалі ўвагу мастакоў, паэтаў, музыкантаў. На жаль, сасна ў 1999 годзе загінула.
0,0(0 оценок)
Ответ:
HrenSGori
HrenSGori
26.02.2023 03:55
Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты ку точак, той не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе цяпер стаяць такія слаў ныя дубы. Яны былі выносныя, стройныя, бы то чаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі. Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно ру халася і пералівалася, як жывое срэбра. Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шлях сакаўной зеляніны. Тут былі высокія сітнякі і цэ лыя зараснікі аеру. Дзе-нідзе пападаліся кучара выя круглыя кусты лазы. Сям-там пракідаліся вы сокія алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве ма ладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся. Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпы ніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася ў зялё най даліне. Калі ўставалі грозныя цёмна-сінія хма ры і грымелі далёкія громы, яна кацілася па даліне, абягала возера. Нават сам лес таемна шапацеў чул лівымі лісточкамі-струнамі. Усё гэта злівалася ў прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор на паўняўся тады спевамі і музыкаю. (162)
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота