Выпраўце памылкі ў сказах з простай мовай. 1) “іван карнеевіч! ” – нечакана гучна сказаў забаўскі. – і я прашу 2) “дзівак! чаму я не прыехаў сюды раней? – дакараў пятро самога сябе”. 3) “не чапай ты лепш медыцыны, – заступіўся фельчар за сваю прафесію, – бо нічога ты ў ёй не разумееш”. 4) “няўжо мы спалохалі бусла? – спытаў макар і, агледзеўшыся на лугавіну, тут жа ўсклікнуў. – глядзі вунь туды, глядзі, пятрусь! ” 5) “няўжо я не здолею – пытаецца сам у сябе алег і сам жа сабе адказвае, – не, не змагу”. 6) маці незадаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. “сціхні, – гаварыў гэты яе знак: – пераступі старому”. 7) “пачакайце. вось уселімся ў новую хату, – усміхнуўшыся, адказала ганна мікалаеўна – першым госцем будзеце”. 8) “як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? – дзівіўся мікола, – і прылятаюць дакладна туды, куды трэба”. 9) “я – дваццаць трэці! ” – закрычаў пілот у эфір. – іду на пасадку”. 10) “мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па яго словах”, – адказаў дзядзька.
Да вайны ў школе, дзе вучыўся Косця Кветка, маляванне і чарчэнне выкладаў старамодны настаўнік Апалінарый Феактыставіч, па празванню Цыркуль.
Высокі, тонкі, у чорным, яшчэ царскіх часоў сурдуце, Апалінарый Феактыставіч знешне на самай справе адпавядаў дадзенай яму мянушцы. Але менш за ўсё гэтага абцягнутага чорным сукном чалавека можна было назваць сухім ці чэрствым: ён оыў старамодным, крыху напышлівым. але толькі не сухім.
Прадмет свой Апалінарый Феактыставіч ведаў добра, але быў надзвычай мяккім чалавекам, і гэтым карысталіся не на карысць вучобе. Вучні ведалі: да рэвалюцыі іх настаўнік выкладаў у гімназіі латынь. I хоць цікавасці да латыні шасцікласнікі, вядома, не праяўлялі абсалютна ніякай, тым не менш на ўроках Апалінарыя Феактыставіча часта гучала гэтая мёртвая. але прыгожая мова.
Аматарам лацінскай мовы часцей за ўсё прыкідваўся Косця. Можа, яму падабалася ўзрушанасць старога настаўніка, які, хвалюючыся, вымаўляў незразумелыя звонкія словы, а магчыма, ім кіравала звычайнае самалюбства, але Косця часцей за другіх ішоў на свядомую правакацыю. Калі хто-небудзь не зрабіў чарцяжа і прадчуваў немінучую пагібель, яго нязменным выратавальнікам быў Косця.
Пры ўваходзе Апалінарыя Феактыставіча ў клас Косця, які сядзеў на першай парце, напускаў на твар цень задумлівасці і летуценнасці. Настаўнік раскрываў класны журнал, але ў гэты час Косця ўжо сядзеў з паднятай рукой. Атрымаўшы дазвол выказацца, хлопец задаваў пытанне. Стары настаўнік адрываў позірк ад класнага журнала, і на твары яго з’яўлялася ўсмешка. Ён, вядома, здагадваўся: не прагай ведаць якое-небудзь новае лацінскае слова гарыць яго юны апанент, але пераадолець спакусу і не адказаць на пытанне Апалінарый Феактыставіч не мог. Той, над кім павіс дамоклаў меч быць выкліканым і ісці з чарцяжамі да стала, на нейкі час быў выратаваны.. .
Інтарэс шасцікласнікаў да мовы Авідзія і Гарацыя ўзрастаў па меры таго, як набліжалася доўгачаканая хвіліна збавення — званок на перапынак. Нарэшце бабка-вартаўніца дрэнькала ў стары вышчарблены званок, і стрыжаныя шасцікласнікі гаманлівай талакой зрываліся з месца. Апалінарый Феактыставіч з разгубленай усмешкай закрываў класны журнал, у які ён за ўвесь урок не паставіў ніводнай адзнакі…
Вучні падрасталі, заводзілі прычоскі. У дзесятым класе няўрымслівы Косця ўжо не дазваляў сабе карыстацца слабасцю старога настаўніка. У адносінах класа да Апалінарыя Феактыставіча з’явілася нешта новае. Гэтае новае, бадай, можна было назваць прытоенай, схаванай недзе ў глыбіні юнацкіх душ павагай да свайго настаўніка. Маладосць нарэшце ацаніла вялікую, нязменную любоў і адданасць Апалінарыя Феактыставіча латыні — прадмету, які даўно можна было забыць.
Гэту павагу класа адчуваў і сам настаўнік, хоць знешне, здавалася, яна не праяўлялася ні ў чым. Пасля ўдалага чарцяжа, зробленага кім-небудзь з дзесяцікласнікаў, Апалінарый Феактыставіч ставіў умельцу пяцёрку, закрываў журнал і строгі , сур’ёзны падымаўся над класам.
—Вам трэба думаць не толькі пра гэтыя чарцяжы, — заяўляў ён. — Пара ўжо кожнаму з вас зрабіць для сябе чарцёж усяго будучага жыцця. Але ў гэтым вам лепш за мяне дапаможа Авідзій.
Апалінарый Феактыставіч пачынаў чытаць Авідзія. Голас настаўніка быў слабы, прыглушаны, ён дрыжаў і зрываўся, але вучні слухалі з затоеным дыханнем. Ніхто не разумеў слоў лацінска верша, які перажыў многія стагоддзі, але ўсе, здаецца, адчувс магутнае, узнёслае пачуццё, схаванае ва ўрачыстых радках.
— Авідзій любіў сваю зямлю, як можа яе любіць вялікі сын сваёй айчыны, — натхняўся стары настаўнік. — Таму яго слова будзе жыць да таго часу, пакуль будзе ўладарыць чалавек на зямлі.
Апалінарый Феактыставіч заўсёды тлумачыў Авідзія напышліва, у прыўзнятым, урачыстым стылі. Але цяпер гэта старшакласнікам падабалася.. .
Беларуская зямля славiцца сваёй гасцiннасцю. (дзейнiк)
Беларуская зямля, якi я шчаслівы зноў бачыць цябе! (зваротак)
Дарагія вучні, стаўцеся да школьнай маёмасці беражліва! (зваротак)
Мае дарагія вучні прыходзілі павіншаваць мяне з днём настаўніка. (дзейнiк)
Слаўныя дзеці, скажыце, як прайсці ў аптэку? (зваротак)
Гэтыя слаўныя дзеці вельмі мне дапамаглі. (дзейнiк)
Шаноўныя настаўнікі, сачыце за паводзінамі сваіх вучняў у транспарце. (зваротак)
Шаноўныя настаўнікі сустрэліся ў актавай зале. (дзейнiк)
Дарагі сябра, калі ўжо мы пабачымся? (зваротак)
Дарагі сябра зрабіў мне лепшы падарунак. (дзейнiк)
Мілы дружа, сядзем разам. (зваротак)
Мілы дружа мне напісаў. (дзейнiк)
Паважаны чытач, беражы кнігу! (зваротак)
Адзін паважаны чытач спытаў, як гэта было магчыма? (дзейнiк)
Квітней, Радзіма мая дарагая! (зваротак)
Радзіма цябе ніколі не забудзе. (дзейнiк)
Настаўнік спазніўся на ўрок. (дзейнiк)
Настаўнік, ты павінен выхоўваць у вучнях сумленне! (зваротак)