Наверное ты об этом Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!
У сённяшні час павышаецца цікавасць да ўнутранага стану чалавека і пазнання яго пачуццёвага жыцця.
Тэма кахання заўсёды хвалявала людзей. Вакол яе заўсёды вяліся спрэчкі. Аб яго загадкавасці і немагчымасці поўнага вызначэння гаварылі старажытныя паэты, філосафы, асветнікі, паэты і пісьменнікі ўсіх гістарычных эпох і ўсіх нацыянальнасцей. Каханню прысвечаны самыя душэўныя радкі. З дапамогай кахання асвятляецца прыгажосць чалавечага жыцця і адносін.
Каханне называюць здольнасцю ахвяраваць сабою дзеля каханага; уменнем аддаваць і не браць; жаданнем зрабіць любімага чалавека шчаслівым; энергіяй жыцця; хваробай сэрца; вогненнай ракой. Шэраг азначэнняў кахання можна доўжыць, і ўсе яны не вычарпаюць тую вялізную палітру значэнняў і адценняў гэтага вялікага па сэнсавым аб’ёме слова.
У сучаснай беларускай паэзіі тэма кахання займае важнае месца. Цяжка знайсці цяпер паэта-мастака, які не звярнуўся б да гэтага боскага пачуцця. Аднак сярод іх зараз не так шмат майстроў, якія ўсё жыццё верныя тэме кахання і стварылі шэдэўры. Важна тое, што сапраўдны мастак заўсёды павінен быць арыгінальным.
Для сучаснай любоўнай лірыкі характэрны свежыя матывы і напрамкі. Адным з такіх напрамкаў з’яўляецца інтымная лірыка.Пачуццёвыя адносіны паміж мужчынам і жанчынай – гэта свайго роду аснова быцця, крыніца жыцця. Каханне здольна запаліць агонь ў душы кожнага чалавека і гэты агонь будзе гарэць ўсё жыццё, асвятляючы духоуные сцежкі чалавека.Але яно нясе не толькі радасць і шчасце, а часам – гора, сум, смутак і расстанне.
Як абвяшчае шматвяковая народная мудрасць,каханне – гэта не толькі ап’яняльны дурман, але і перажыванні. Таму ў любоўнай лірыцы пераважаюць такія матывы, як смутак і сум, расстанне, страта каханага. Сапраўды, крыўды ці хвілінныя растанне з каханым чалавекам астаўляе ў душы ў кожнага горкі смутак, расчараванні. Таму ў беларускай літаратуры нямала твораў, гераіні якіх, праходзячы праз цяжкія выпрабаванні, захавалі на ўсё жыццё першае нясмелае юнацкае пачуццё.
Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!
У сённяшні час павышаецца цікавасць да ўнутранага стану чалавека і пазнання яго пачуццёвага жыцця.
Тэма кахання заўсёды хвалявала людзей. Вакол яе заўсёды вяліся спрэчкі. Аб яго загадкавасці і немагчымасці поўнага вызначэння гаварылі старажытныя паэты, філосафы, асветнікі, паэты і пісьменнікі ўсіх гістарычных эпох і ўсіх нацыянальнасцей. Каханню прысвечаны самыя душэўныя радкі. З дапамогай кахання асвятляецца прыгажосць чалавечага жыцця і адносін.
Каханне называюць здольнасцю ахвяраваць сабою дзеля каханага;
уменнем аддаваць і не браць; жаданнем зрабіць любімага чалавека
шчаслівым; энергіяй жыцця; хваробай сэрца; вогненнай ракой. Шэраг азначэнняў кахання можна доўжыць, і ўсе яны не вычарпаюць тую вялізную палітру значэнняў і
адценняў гэтага вялікага па сэнсавым аб’ёме слова.
У сучаснай беларускай паэзіі тэма кахання займае важнае месца. Цяжка знайсці цяпер паэта-мастака, які не звярнуўся б да гэтага боскага пачуцця. Аднак сярод іх зараз не так шмат майстроў, якія ўсё жыццё верныя тэме кахання і стварылі шэдэўры. Важна тое, што сапраўдны мастак заўсёды павінен быць арыгінальным.
Для сучаснай любоўнай лірыкі характэрны свежыя матывы і напрамкі. Адным з такіх напрамкаў з’яўляецца інтымная лірыка.Пачуццёвыя адносіны паміж мужчынам і жанчынай – гэта свайго роду аснова быцця, крыніца жыцця. Каханне здольна запаліць агонь ў душы кожнага чалавека і гэты агонь будзе гарэць ўсё жыццё, асвятляючы духоуные сцежкі чалавека.Але яно нясе не толькі радасць і шчасце, а часам – гора, сум, смутак і расстанне.
Як абвяшчае шматвяковая народная мудрасць,каханне – гэта не толькі ап’яняльны дурман, але і перажыванні. Таму ў любоўнай лірыцы пераважаюць такія матывы, як смутак і сум, расстанне, страта каханага. Сапраўды, крыўды ці хвілінныя растанне з каханым чалавекам астаўляе ў душы ў кожнага горкі смутак, расчараванні. Таму ў беларускай літаратуры нямала твораў, гераіні якіх, праходзячы праз цяжкія
выпрабаванні, захавалі на ўсё жыццё першае нясмелае юнацкае пачуццё.