Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. але аднойчы такі цуд адбыўся. а што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. як жа добра, што не падрэзалі касою! вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. і смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. а аднаго яму далі. рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. а шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты
«жыція ефрасінні полацкай» («аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай еўфрасінні, ігуменні манастыра святога спаса і найсвяцейшай ягонай маці, што ў горадзе полацку»): пачынаецца «жыці» зваротам: « ўважлі памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да бога».князь усяслаў меў многа сыноў. у меншага яго сына георгія нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі прадславай. была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. князі пачалі пасылаць да бацькі прадславы сватоў. даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем ефрасіння. бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.спачатку ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве святой сафіі. потым епіскап ілья па божаму знаку адправіў маладую манашку ў сяльцо, дзе стаяла царква святога спаса. стаўшы ігуменняй, ефрасіння пострыгу сясцёр гарыславы і звеніславы.за 30 тыдняў ефрасінняй была пабудавана каменная царква святога спаса і створаны пры ёй манастыр. у другую збудаваную царкву ефрасіння унесла, з дазволу царградскіх цара мануіла і патрыярха лукі, абраз божай маці, напісаны пры жыцці яе.сабрала ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў іерусалім. перад загадала епіскапу дыянісію пастрыгчы пляменніц кірыяну і волыу, назваўшы адну агаф'яй, другую — яўфіміяй.дайшоўшы з братам даві і сястрой еўпраксіяй да іерусаліма, ефрасіння цалавала гроб госпадаў, прасіла ў малітве бога, каб прыняў яе дух у святым горадзе. калі«божым занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе іну ў камры святой багародзіцы. праз 24 дні ефрасіння «аддала душу ў рукі бога і ўвайшла ў пакоі нябесныя». твор заканчваецца пахвалой ефрасінні полацкай.держи: )