Ятэставая работа на па тэме “складаны сказ? адзначце нумары складаных сказаў.сосен празрыста точацца, сцякаюць гукі на сцежкі зор і птушак, мне на рукі.- сляды гарачыні яшчэ на тварах носім, ды паплылі ўжо дні ў залатую восень.3) шумяць бары, і шэпчуць травы, і гнуцца ў полі каласы.4) i эта след і зары, і кахання, знак замовы, дрэў апошняе красаванне перад карайзімовай.5) як недарэчна, што душы мудрэюць, мужнеюць толькі ад рубцоў уласных2. адзначце складаназлучаныя сказы.1) пайшоў пясняр, а песня засталася, памёр паэт, а песня будзе жыць.2) зямля наша — самы святы запаведнік, і трэба, як маці, яе берагчы.3) ідзе вясна ў шумлівых водах, у звонкім срэбры ручаёў і разлівае мяккі подых, якпесню нейкую без слоў.4) вёсны скрыпкай спявалі, а зімы — трубою.5) ляжыць зямля ў адзеннi белым, і дрэвы ў шэрані стаяць.3. адзначце складаназалежныя сказы.1) гэтак хората на сэрцы, і я сама цвіту, цвіту, і маладую песню вецер зрывае з
«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.
Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.
Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.
Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць...
Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны.
Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. А як да справы - «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?»