Заданне 3. Запішыце лічэбнікі словамі ў адпаведным склоне
Н. 64, 56, 37
Р. 20, 300, 40
Д. 404, 587, 732
В. 7, 4, 8
Т. 326, 628, 435
М. 50, 60, 90
Заданне 4. Адзначце правільна напісаныя лічэбнікі:
1. двумастамі;
2. шасцюдзесяццюпяцю;
3. васмідзесяці;
4. пяцюдзесяццю
5. семьдзясят
6.
Заданне 5. Выпраўце памылкі, дапушчаныя ў словазлучэннях
А) два вялікіх дуба
Б) тры стройныя сасны
В) пяць духмяных кветак
Г) чатыры маладых бярозы
Д) паўтарымі тонамі
Заданне 6. Адзначце сказы, у якіх словазлучэнні назоўнік+лічэбнік выступаюць у ролі дзейнікаў:
а) Мяцеліца не сціхала на працягу трох сутак;
б) На абедзвюх старонках часопіса прыведзены цікавы ілюстрацыйны матэрыял;
в) Пяцьдзесят тры пасажыры павінны быць дастаўлены да месца прызначэння;
г) У горадзе адкрыліся трыццаць два дзіцячыя садкі;
д) У гняздзе на старой ліпе вывеліся чатыры бусляняты.
Заданне 7. Запішыце лічэбнікі словамі. Вызначце склон лічэбнікаў і іх сінтаксічную функцыю
Малы стракаты дзяцел з'яўляецца рэкардсменам па мініяцюрнасці сярод усяго свайго атраду, які ўключае 210 відаў: важыць ён 20 грамаў, у той час як звычайныя вераб'і — па 25—30 грамаў. Акрамя таго, дзяцел з'яўляецца рэкардсменам па даўжыні языка, які у яго ў 4—5 разоў даўжэйшы за дзюбу, хаця і дзюба складае каля 10 працэнтаў даўжыні цела. Сваёй дзюбай дзяцел за 1 гадзіну наносіць да 160 удараў па шышцы ці дрэве, а ўсяго за 8-гадзінны зімовы дзень да 37 000 удараў.
Таня - вельмі прыгожая дзяўчынка. Яна высокая, зграбная. У яе светлая скура і светлыя прамыя валасы. Вочы ў яе блакітныя, як азёры, з густымі вейкамі. Нос у Тані прамы. На румяных шчоках - ямачкі.
Таня заўсёды прыгожа апранаецца. Яе адзенне ідэальна падкрэслівае яе прывабную знешнасць.
Але Таніна знешнасць - гэта не галоўнае. Акрамя таго, яна вельмі добры чалавек. Яна добразычлівая да ўсіх людзей. З ёю заўсёды весела. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне ёсць такая сяброўка.