Заданне(пісьмова): з прапанаваных сказаў выпішыце толькі тыя сказы, у якіх прыдаткі трэба выдзяляць коскамі. У выпісаных сказах расстаўце знакі прыпынку, адасобленыя прыдаткі падкрэсліце.
1. Саўка сутулаваты высокі мужчына прыгнуў галаву ў дзвярах і выйшаў на двор.
2. Нам трэба вучыцца ў Багдановіча любіць Радзіму. Ён сур’ёзна хворы чалавек знаходзячыся далёка ад роднага краю, здаецца, да наіўнага шчыра верыў, што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу з жывою вадою, якая вылечвае любую хваробу.
3. Нязменны вартаўнік і прыбіральшчык сельсавета Мікодым сядзеў на ганку.
4. Рамантык чалавек адкрытай душы Алік змалку прывык бачыць у людзях толькі добрае , прыгожае.
5. Усе дзесяць школьных год я прасядзеў за адной партай са сваім лепшым сябрам Колем.
6. І ён стары чалавек здатны яшчэ людзям карысць прыносіць.
7. Кабінет дырэктара дзіцячага дома Ніны Іванаўны быў квадратны, з шырокім акном.
8. Былы марак дзядзька добра ведаў марскія звычаі.
9. Сярод статка важна паходжвае на высокіх нагах гаспадар балот бусел.
10. Недалёка ад плошчы я ўбачыў драўляную царкву цікавы помнік народнага дойлідства.