Адшукайце ў паэме радкі, якія характарызуюць умовы жыцця простага люду і жыцця князя. Як паказваецца жыццё сялян праз апісанне старой вёскі і жыццё князя праз апісанне хорама?
У другой частцы паэмы аўтар-апавядальнік гаворыць:
На гары на крутой, на абвітай ракой,
Лет назад таму сотня ці болей,
Белы храм стаяў, недаступнай сцяной
Грозна, думна глядзеў на прыволле.
У нагах яго рассцілаўся абшар
Хвоек гонкіх і пахані чорнай,
Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар,
Хат з сям’ёй душ падданых, пакорных.
Жыццё сялян было цяжкім і занядбаным, гэта адчуваецца па іх пакрытых мохам, цёмных хатах, яны рэзка кантрастуюць з княжым хормам: белым,непрыступным , грозным .
Золата ў панскім палацы, здабыта чалавечай крывёю. Кошт атласаў і шоўку — страшнае катаванне людзей, яны нагадваюць пра кайданы і вісельні. За смачную ежу і віно, якое ліецца ракою, заплочана слязьмі сірот. Сам прыгожы палац пабудаваны непасільнай працай, якая многіх звяла ў магілу, таму цэгла і камень нагадваюць «памяткі-пліты з няўчасных магіл Усё багацце князя створана цяжкай працай прыгонных; яго багатае жыццё кантрастуе жабрацкаму існаванню беднаты.