Асноўнай асаблівасцю драматычнага спосабу адлюстравання жыцця з’яўляецца паказ чалавека ў дзеянні, раскрыццё яго характару праз паводзіны, учынкі, выказванні. Гэтым драматычныя творы блізкія да эпічных. Але ў эпічных творах звычайна расказваецца аўтарам пра тое, што адбывалася з героямі раней, пра падзеі, якія ўжо былі, прайшлі. У драматычных — дзеянне паказваецца, яно адбываецца непасрэдна перад намі, падзеі разгортваюцца на нашых вачах