Ад іншых камічных твораў байка адрозніваецца тым, што ў ёй прысутнічае сатыра — з’едлівы, выкрывальны смех. У гумарыстычных творах (анекдотах, гумарэсках) смех, як правіла, нязлосны, добразычлівы, пацяшальны. Чалавек або нейкая з’ява паказваюцца ў камічным, дабрадушна'смешным выглядзе. З дапамогай гумару асобныя, нязначныя недахопы ў паводзінах ці характары персанажа, нейкія жыццёвыя з’явы выклікаюць у чытача ўсмешку, ствараюць вясёлы настрой. У байцы ж смех шматаблічны: пацяшальны, крытычны, выкрывальны.