Мішка ўжо збіраўся вяртацца да маці ў бярлогу, як падняў галаву і ўбачыў Барадатага. Напачатку медзведзяня страшна перапалохалася, асабліва ўбачыўшы бараду нечаканага візіцёра. Але праз некаторы час здагадаўся, што той сам яго вельмі баіцца. Тады Мішка памкнуўся схапіць таго за бараду, а Барадаты з перапуду кінуўся наўцёкі. Абараніць сябра прыбег Жук, і паміж імі завязалася бойка, пакуль чырвонаармейцы іх не разнялі.