Так, у народных песнях калінка, рабінка, лілея сімвалізуюць дзявочае хараство. У многіх паэтычных творах ноч абазначае гора і няшчасце, а сонца — наадварот, шчасце і дабрабыт. За сімваламі значэнне замацоўваецца трывала, паўтараецца ў многіх творах, таму лёгка пазнаецца і ўспрымаецца.