В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
Metalmekid
Metalmekid
21.07.2022 13:57 •  Другие предметы

Распределить по столбам

Показать ответ
Ответ:
minari3
minari3
20.10.2021 01:20

Класічная паэзія выпрацавала ўстойлівыя віды верша — так званыя «цвёрдыя» страфічныя формы: санет, трыялет, актава і інш. Для іх характэрна дакладна вызначаная колькасць радкоў у вершы, пэўная сістэма рыфмоўкі, якую вы паспрабавалі вызначыць пры вывуіэнні канкрэтных твораў, і адметная для кожнага віда верша кампазіцыя. Так, санет, які складаецца з чатырнаццаці напісаных ямбам радкоў, выразна дзеліцца на дзве часткі: у першых васьмі радках падаецца развіццё тэмы, у наступных — кульмінацыя і развязка, падагульненне. У трыялеце (від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і апошні радок аднолькавыя) радок, які паўтараецца тройчы, завастрае ўвагу чытача на асноўнай думцы твора. Актава — таксама васьмірадковы верш, шэсць першых радкоў у якім звязаны перакрыжаванай рыфмоўкай, а два апошнія — сумежнай, што прыцягвае ўвагу да галоўнай думкі твора. Класічныя віды верша існуюць на працягу многіх стагоддзяў ва ўсіх еўрапейскіх літаратурах, апрацаваны талентам выдатных майстроў слова і заключаюць у сабе законы пры-гажосці і гармоніі. Таму яны актыўна ўжываюцца і ў сучаснай лірыцы.

Объяснение:

Санет, трыялет, актава

0,0(0 оценок)
Ответ:
нешарю8
нешарю8
24.06.2020 18:33

Вітаўт — адзін з найвялікшых князёў Беларусь Менавіта пры вялікім князю Вітаўту, які правіў і жыў у 1350—1430 гадах, Беларусь стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. У час яго княжання наша дзяржава мела трывалыя дыпламатычныя адносіны літаральна з усімі заходнееўрапейскімі краінамі, а таксама з Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Масковіяй. Пры княжанні Вітаўта Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Вобраз князя, яго слаўныя справы знайшлі адлюстраванне ў многіх літаратурных помніках гэтага перыяду: «Пахвале Вітаўту», «Хроніцы Быхаўца», «Песні пра зубра» М.Гусоўскага.

    У адным з арыгінальных помнікаў беларускай старажытнай літаратуры «Пахвале вялікаму князю Вітаўту» гучыць усхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя. Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўрачыстае ўхваленне велічных вынікаў яго дзяржаўнай дзейнасці. Аўтар «Пахвалы Вітаўту» ўслаўляе князя як мудрага і ўсемагутнага валадара, даносіць да чытача сваё ўяўленне пра яго веліч і славу. «Калі б было магчыма гнуць вышыню неба і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара», — красамоўна сцвярджае ён. Аўтар гаворыць пра агромністы палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікі міжнародны аўтарытэт. «...Вялікія князі, вялікія землі, пра якія мы тут пісалі, адны ў вялікай любові жылі з ім, а іншыя моцна служылі яму, слаўнаму гаспадару, пашану вялікую выказвалі і падарункі шматлікія прыносілі яму не толькі кожны год, але і кожны дзень». Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон і пазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой ардзе і фактычна валодаў «усёй рускай зямлёю».

    У «Хроніцы Быхаўца», якая ўяўляе сабой своеасаблівы цыкл аб'яднаных адзінствам тэмы вострасюжэтных апавяданняў, расказваецца пра значныя гістарычныя падзеі перыяду станаўлення Вялікага княства Літоўскага, жыццё і дзейнасць князёў. У гэтым творы таксама паказваецца вобраз князя Вітаўта, расказваецца пра яго каранацыю.

    У «Песні пра зубра» М.Гусоўскага мы зноў жа сустракаемся з асобай князя Вітаўта. Паэт урачыста, спакойна вядзе расказ пра заслугі Вітаўта перад краем і ў той жа час прыводзіць вельмі ўсхваляваныя прыклады ягонай дзейнасці. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці.

     

    Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай

    Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах

    Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,

    Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.

    Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!

    Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,

    Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны.

    Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва.

     

    I ўсё ж такі М.Гусоўскі ідэалізаваў Вітаўта ў адносінах да рэлігіі, ведаючы, што князь адносіўся да веры так, як належала палітычнаму дзеячу. Сам асабіста пераходзіў з язычніцтва ў праваслаўе, потым двойчы ў каталіцызм, у залежнасці ад палітычных абставін.

    Вітаўт, паводле паэмы М. Гусоўскага, быў ваяўнічы, уладарны, суровы і просты ў побыце.

    Усе старажытныя аўтары стараліся паказаць у вобразе Вітаўта ідэальнага гаспадара дзяржавы. Вобраз аднаго з вялікіх і паважаных князёў нашай мінуўшчыны знайшоў адбітак і ў творах сучаснай беларускай літаратуры. Нашы сучаснікі лічаць яго выдатнай асобай, славутым суайчыннікам, які абараняў Беларусь і ўславіў яе сярод іншых народаў.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота