В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

У чым вы бачыце асаблівасць сюжэта, кампазіцыі і жанру «Тараса на Парнасе»? Які фальклорны жанр, на вашу думку, найбліжэй стаіць да паэтыкі твора?

Показать ответ
Ответ:
Сюжэт паэмы адпавядае аднаму з класічных літаратурных узораў — «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры, фантастычнай гісторыі вандраванняў паэта па тым свеце. Падобныя матывы знаходзім і ў аўтараў Антычнасці — Авідзія, Стацыя і інш. Вергілій адправіў свайго Энея на той свет, каб герой набраўся мудрасці і мужнасці. Такі прыём скарыстаў рускі паэт Аляксандр Твардоўскі, ствараючы паэму «Цёркін на тым свеце».

У кампазіцыйных адносінах паэма «Тарас на Парнасе» набліжаецца да народнай казкі, дзе абавязкова ёсць зачын, неверагодны сюжэт і канцоўка. Літаратуразнаўца Алег Лойка адзначае выключную кампазіцыйную зладжанасць паэмы: «Падзейная частка яе ўзята ў “рамку” сіметрыі... Рэ-альны план вельмі натуральна пераходзіць у гэтым расказе ва ўмоўны, умоўны — зноў у рэальны». Рэальнымі з’яўляюцца паляванне і служба Тараса, адносіны да яго пана і войта («...у ласцы быў у пана — // Яго пан дужа шанаваў. // Любіла тож Тараса й паня, // І войт ні разу не збрахаў...»), паэтызацыя працы і заняткаў беларускіх сялян. Казачнай (умоўнай) з’яўляецца сцэна пад гарой і на гары Парнас, дзе Тарас су-стракаецца з пісьменнікамі, антычнымі багамі. Такая кампазіцыя твора, дзе пераплятаецца рэальнае і казачнае, дазволіла аўтару смела выявіць уласную грамадзянскую пазіцыю і погляды на прызначэнне мастака і мастацтва ў жыцці народа.

Паэма «Тарас на Парнасе» мае падабенства з «Энеідай навыварат», але не з’яўляецца цалкам бурлескным творам. Хаця антычныя багі і «пераапрануты» ў сялянскую вопратку, паказваюцца ў неўласцівых, чужых ім умовах простанароднага жыцця і побыту, малююцца тут у камічным выглядзе. Бурлеск выкарыстоўваецца толькі часткова, як сатырычны прыём у абмалёўцы вобразаў багоў.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота