Услед за творам змешчана выказванне пісьменніка і крытыка Алеся Адамовіча. Знайдзіце ў гэтым выказванні абзац, дзе вельмі сцісла, коратка і дакладна характарызуецца
Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе Першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Адчуванне страшэннай і незразумелай катастрофы. I нявер'е, што гэта праўда, што гэта можа быць. I рэальнасць — усе шасцёра бліжэй за ўсіх да той злавеснай сілы, якая сунецца з захаду і перад якой усё, гэткае, здавалася, надзейнае, незразумела адступіла і адступае. А яны асталіся — загад і абавязак, — хоць кожная жылка крычыць, патрабуе не чакаць.