На святыя Каляды разам з калядоўшчыкамі і звездарамі па вёсках і мястэчках вандраваў незвычайны лялечны тэатр. На Украіне яго называлі вяртэп, у Польшчы — шопка, а ў нас на Беларусі — батлейка. Назва «батлейка» ўзнікла ад слова «Бэтлеем» — калісьці так называўся горад Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос.