Сабачаня выглядала шэрым пушыстым камячком з таўсматымі лапкамі і сытым цельцам. З малку ён трымаўся вельмі салідна. Павольна хадзіў, бегаў трухам, не спяшаўся, еў не хапаючыся, дарама не брахаў. З першых дзён жыцця ў хаце Алеся, Дзік веў сябе як вопытны сабака, хатнім здавалася, што ён усё разумее і ўсім спачувае, толькі казць не можа. Гэта было і ў яго знешнім абліччы, і паводзінах, і павадках