Якое значэнне ў творы мае вобраз дачкі князя Вячкі Соф'і? Як праз гэты вобраз характарызуецца князь Вячка — як чалавек, як бацька? На што разлічвалі тэўтоны, захапіўшы Соф'ю ў палон?
Вобразу Соф'і, дачкі князя Вячкі, у творы адводзіцца значнае месца. Леанід Дайнека на прыкладзе гэтага вобраза паказаў, як уздзейнічалі тэўтоны на палачан, як прымушалі іх адракацца веры бацькоў і ўступаць у лона «апостальскай рымскай царквы».
Узаемаадносіны з дачкою дапамагаюць глыбей раскрыць і характар Вячкі.
Захапіўшы Соф'ю ў палон, тэўтоны выкарыстоўваюць дзяўчынку як прыманку для князя. Ён вымушаны рабіць выбар паміж бацькоўскім абавязкам бараніць сваё дзіця і адказнасцю перад краінай.
Аўтар раскрывае стан Вячкі, якога з-за гэтага выбару разрываюць душэўныя пакуты. Мы бачым добрага бацьку, які ўсім сэрцам любіць Соф'ю і ў думках развітваецца з ёю назаўсёды: «Даруй мне, дочачка, даруй, ластавачка мая, — думаў князь. — Даруй свайму бацьку, што не можа вызваліць цябе са злыдневай апекі. Ножкі і ручкі твае цалую. Даруй».