В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
teunov
teunov
22.09.2020 05:45 •  История

Небольшой рассказ про битву под деревней грунвалод на языке

Показать ответ
Ответ:
1Harius1
1Harius1
02.10.2020 04:34
Я вельмі люблю бываць у вёсцы Рудкаўка, дзе жыве мая прабабуля Алена. Гэтая невялічкая вёсачка прытулілася ля самага лесу, у якім я люблю бавіць ранак. З незразумелым душэўным хваляваннем я ўваходжу ў яшчэ сонны лес, міжволі запавольваючы крокі.

Усё гарыць, усё ззяе: тут царства расы! Лясная зямля яшчэ вільготная, амаль не чуваць яе пад нагамі, ззаду застаецца цёмны выразны след. Мокрыя травінкі ў пацерках рознакаляровых кропелек. Цішыня. Калі-нікалі парушаюць яе сонныя галасы птушак. На фоне елак кідаюцца ў вочы пачырванелыя асінкі. Павучкі-вандроўнікі яшчэ не пачыналі сваё штодзённае падарожжа: чакаюць, пакуль абсохне раса на іх парашуціках, белых ніцях-павуцінках. На блакітным небе ні воблачка

На палянцы красуюць бярозкі-сяброўкі. Яны ўжо ўплялі ў свае пасмы-косы асеннія залацістыя стужкі. Колькі ж песень ведаюць яны — дажджлівых і ветравых, вечаровых і світанкавых.. .

Нават калі ў лесе яшчэ пануе прыцемак, паляна ўжо заліта святлом. Я люблю бываць тут, дзе мне добра думаецца, адпачываецца. Я назіраю за буслом, што праляцеў зусім нізка над дрэвамі ў бок вёскі. Мусіць, паляцеў на бабулін хлеў, дзе ў яго гняздо. А мо шукае другіх буслоў, каб разам выправіцца ў далёкую дарогу — на поўдзень. Што ж, шчаслівай табе дарогі, дружа! Я буду чакаць цябе вясной, буду чакаць тваю вясновую песню, якую ты так цудоўна клякочаш на страсе бабулінага хлява.

Сонца паднялося вышэй, заглянула пад кожны кусцік, пад кожную галінку. Я ведаю, што цішыня і раса ў лесе ўжо доўга панаваць не будуць — казка скончыцца і пачнецца сухі, цёплы асенні дзень.

Па знаёмай сцяжынцы накіроўваюся да рэчкі Няслухі, што бяжыць за вёскай. Мусіць, назвалі яе так за бурлівы, неспакойны характар. А я люблю Няслуху за гэтую гарэзлівасць, непаўторнасць. Прыгожа на рэчцы ў любую пару года. Зімой вецер-свавольнік замятае снегам берагі, утвараючы казачныя сумёты-палацы. Летам у люстэрка вады ўглядаюцца высокія прыгожыя вольхі і кучаравыя лозы, што растуць на беразе. А як прыемна пасядзець з вудачкай ля рэчкі летнім ранкам, сустрэць усход сонца, паслухаць прывітальную песню жаўрука!. .
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: История
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота