Спадарожнічаючы нам з дзяцінства, са школьных год, паэзія А. Куляшова нязменна хвалюе актыўнасцю ідэйнага пошуку, багаццем і дасканаласцю мастацкіх вобразаў, сагравае сваёй непадробнай чалавечнасцю, наталяе прагу хараства», — пісаў пра творчасць А. Куляшова У. Гніламёдаў.
А. Куляшоў пачаў друкавацца з 1926 г. Першы зборнік «Росквіт зямлі» быў прыхільна сустрэты ў той час. У ім выяўляецца эмацыянальнае светаадчуванне рамантычнага юнака.
Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» А. Куляшоў па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна аб'яднаны думка і пачуццё паэта.
У вершы «Мая Бесядзь» паэт адкрыта выяўляе свой эстэтычны ідэал, выказвае свае адносіны да творчасці, да жыцця, да людзей. Ён выкарыстоўвае народнае паданне аб тым, што «рэкі птушкамі створаны». I калі маленькія на выгляд птушкі капалі рэчышча, адносячы ў дзюбах мяшэчкі з выкапанай зямлёй, каня гуляла і здзекавалася з нястомных працаўнікоў. Птушкі праклялі каню, і з той пары лятае яна над рэкамі і просіць піць, канаючы ўлетку на спякоце. Лірычны герой не хоча нагадваць каню, ён ставіць сябе на месца самаадданых птушак-працаўнікоў. Як і яны, ён упарты, не кіне пачатай справы, будзе крышыць каменне, разграбаць пяскі, капаць рэчышча ўласнай ракі і не заспакоіцца, пакуль не давядзе справы да канца, пакуль не заблішчыць вясёлая рачулка. Гэта рачулка яшчэ не Волга і нават не Кама, а родная Бесядзь, што працякае на радзіме Куляшова. Вось такая пазіцыя грамадзяніна і паэта. Ён сціплы ў сваіх імкненнях, не пераацэньвае свой талент, жыве, усведамляючы, што «толькі ў справах гарачых куецца бяссмерце»:
Бо прагай да працы ахоплены часта я, I сэрца абпалена смагай радка, Бо жыць не магу, Як каня няшчасная, Кропляй дажджу з лесавога лістка.
Некаторыя вершы, напісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены дэкларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»).
У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокім філасофскім зместам, пільнай увагай да духоўнага свету чалавека (зборнікі «Новая кніга», «Хуткасць»). У гэтым сэнсе вельмі паказальным з'яўляецца верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому...». Гэта верш-споведзь. Ён складаецца з дванаццаці радкоў, у кожным з якіх ставяцца пытанні: ці патрэбна чалавеку маланка з громам (а якая ж без іх навальніца?), пякучая смага, моцнае пачуццё, лес, зязюля? Усё, што акружае чалавека, вартае яго ўвагі, бо ўсё гэта і ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго ўяўнага дабрабыту, якім жыве абывацель. Ён жадае ўсе свае пачуцці перадаць людзям, захапіць імі чалавечыя сэрцы.
Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю» маці, якая нарадзіла і выгадавала яго. Яго карані — ад зямлі, працы, Айчыны. Сам лірычны герой з'яўляецца выразнікам сумлення чалавека, які ў час вайны стаў салдатам, каб адстаяць незалежнасць сваёй Радзімы. I ён мае права сказаць:
Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі, Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі, Гнаў смерць на Захад... Дыміліся сямі франтоў дарогі За мной, як дынамітныя шнуры.
Глыбокім роздумам над лёсам сваіх сучаснікаў, людзей пасляваеннага пакалення, сумным, элегічным настроем прасякнуты вершы «Перад падарожжам» і «Салдатаў веку, што на грозных цэлях...». Лірычны герой першага верша пражыў складанае жыццё, пакуты сівізной леглі яму «на скронь». Але ён не «абпаліўся жорстка сам», не ачарсцвеў («не лёд душы, а боль пякучы я ў прагны кідаю агонь»), не перастаў змагацца супраць бездухоўнасці, несправядлівасці. Яго «дарожны дух» куецца для новых змаганняў, «для горных круч, для хваль высокіх, для самых грозных завірух».
У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі
Паэт вымярае свой час не гадзінамі, а шляхамі, дарогамі, кіламетрамі, стагоддзямі. I таму лірычны герой вершаў адчувае сябе «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», мільёны лёсаў змяшчаюцца ў яго «яшчэ да дна не вычарпаным лёсе». I самому паэту здаецца, што за плячыма яго «не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў — самае малое», і таму ён смела працягвае гарачую руку «з дваццатага ў трыццатае стагоддзе».