Верай у нязломнасць народнага духу, упэўненасцю ў перамозе над усім варожым прасякнуты класічны верш У. Дубоўкі "О Беларусь, мая шыпшына... ". Ён пабудаваны на проціпастаўленнях, кантрастах. З аднаго боку, у ім прысутнічаюць рэвалюцыйна-рамантычныя вобразы, традыцыйныя для літаратуры 20-х гг” (праменне яснае, радасць, Камуна Свету) , а з другога — песімістычныя, змрочныя фарбы (вецер дзікі, варожасць шляху, перашкоды) . Тут, быццам, і жахліва-цяжкае прадказанне Чарнобыля, і вера ў паратунак. Аднак, нягледзячы на кантрастнасць вобразаў і фарбаў, верш гучыць аптымістычна:
О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш.
Філасофская паглыбленасць, зварот да агульначалавечых праблем уласцівы вершу "Ніколі праўда не ўмірае". У алегарычнай форме ў ім сцвярджаецца неўміручасць праўды жыцця: Жыццё закон нязломны мае:
Ніколі праўда не ўмірае. Адно хоць зернетка малое ды застанецца пра былое.
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.
Філасофская паглыбленасць, зварот да агульначалавечых праблем уласцівы вершу "Ніколі праўда не ўмірае". У алегарычнай форме ў ім сцвярджаецца неўміручасць праўды жыцця: Жыццё закон нязломны мае:
Ніколі праўда не ўмірае.
Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.