В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
АлфавитABC
АлфавитABC
30.05.2023 22:45 •  Литература

Що хотів побачити Ш.Холмс, коли постукав у двері контори Вілсона

Показать ответ
Ответ:
givlinkovpaschozszti
givlinkovpaschozszti
05.12.2021 11:48

Змітрок Бядуля

На Каляды к сыну

Хмаркі насіліся над лесам.

Розныя па колеру і фасону яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу.

Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам.

Чаго-чаго ў іх не было!

Цэлыя гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, выспы, азёры, агнёвыя звяры, працэсіі святых у белых вопратках, незлічоныя легіёны ваякаў на конях…

Унізе лес гаварыў свае адвечныя гутаркі… Часам ён маліўся ціха-ціха, і толькі нейкі гук, нібы вокліч далёкага звону, даносіўся з чорнай глыбіні лясной далі…

Часам бываў ён немы, гэтак мёртва немы і спакойны, як бы прыслухоўваўся да нейкіх таемных падземных спеваў.

На хмаркі і на лес часта любіла пазіраць старая ўдава Тэкля, жонка нябожчыка Цыпрука, палясоўшчыка пана Шчубальскага.

Жыла Тэкля адна ў старой хатцы, на пагорку ля лесу, хадзіла на падзённую, бокам-скокам, туды-сюды і неяк гадавалася.

Пан не выгнаў яе з гэтай разваленай хаты, хаця пасля смерці Цыпрука наняў новага палясоўшчыка, але таму пабудаваў і новую хату.

Тэкля любіла хадзіць па суседзях — вельмі гутарлівая баба была, але і любіла сядзець адна на прызбе і думаць сваю думку.

Яна любіла пазіраць на стары лес і на сівыя хмаркі доўга-доўга, і старыя вочы прыкрываў смутак: успаміны старадаўнія, як цені, лезлі ў яе душу, праляцеўшыя гады маляваліся ёй ясна, жыва, быццам перад вачамі бачыць яна ўсё… Надта шкадаваць пройдзены час няма чаго — помніць яшчэ і цяпер пабоі і лаянкі п'янага Цыпрука.

Затое адну пацеху мае яна, якая гоіць раны, адна надзея, — гэта ядыны сын яе, Лаўручок. Во хто сядзіць у яе грудзях, як верабей у цёплым гняздзе…

Любіла яна сядзець на прызбе, пазіраць старымі вачамі на цёмны лес, на адвечныя хмаркі.

Усё жыццё яна была загнана ўсімі, і калі нават бывалі хвілі радасці, то вочы не пакідалі выразу вечнага смутку.

Думала яна аб сыне сваім, які жыве ў вялікім горадзе, думала і цешылася…

Жыве ён сабе там панам, як людзі кажуць…

Лаўручок яе, быўшы яшчэ хлопчыкам гадоў дзесяці, спадабаўся вельмі пану Шчубальскаму за прыгожы від і спрытны розум. Бяздзетны пан забраў яго к сабе, адзяваў па-панску і, падвучыўшы крыху, аддаў пасля ў горад вучыцца.

У лістах да пана часамі ўспамінаў ён сваіх бацькоў. З радасці і ўцехі яны проста не ведалі, што рабіць…

Жартачкі — гэткага ўдалага сына маюць! Першы раз як ён на Каляды прыехаў з гораду да пана, дык яго бацькі зараз жа прыляцелі на панскі двор і доўга адстойвалі ў кухні, пакуль сынок з'явіўся к ім. Шчасцю іх канца не было, як угледзелі яго ў чорных суконных вопратках з бліскучымі гузікамі, — якраз асэсар! Праўда, калі маці кінулася да яго абыймаць і цалаваць, дык ён засаромеўся крыху і адсунуўся ўбок…

— Апанеў! — казала потым маці, — і далікатным зрабіўся і гаворыць па-панску!..

«Эт! — гаварыў бацька, — думаеш што, ды і ён панам будзе!.. Глядзі, як ён ужо смяецца з нашай гутаркі ды з нас. Гэта мне не надта падабаецца…»

Маці не звяртала ўвагі на гэта. Слепа радавалася, фанабэрылася перад суседзямі. Скора паны зусім выехалі адгэтуль. З таго часу яны ўжо болей не бачылі свайго Лаўручка…

Тым часам Лаўрук вучыўся далей, як скончыў гімназію, пан выправіў яго на адукацыю ва ўніверсітэт.

Бацькам сваім ён ніколі нічога не пісаў, але пан, аддаўшы ў арэнду двор, усё ж такі сам прыязджаў штогод даведацца і расказваў ім, што Лаўрук вучыцца ў адвакаты.

Цешылася маці:

— Во будзе падмога на старасць!

Цыпрук на гэта ёй часта гаварыў:

— Эт, дурная ты авечка. Яго падмогу сарока хвастом замяце. Чакай ад яго пад старасць пацехі, як ад рабой сучкі яек!

— Замаўчы ўжо! Стары, як малы!

— А ты, брат, баба, зусім дурная авечка! Ці ты не бачыш, што твой Лаўручок зусім чужым зрабіўся для нас з таго часу, як папаў пад панскую апеку. Нешта не цешыць ён мяне…

Цыпрук памёр.

Старая Тэкля засталася адна, і тады яшчэ болей запанавала ў душы яе цяга да сына. Гэта быў увесь яе скарб. Матчына сэрца адкрыла ўсе таемнікі свайго кахання.

Заўсёды, калі была яна адна, думала аб сыне. Суседкам гаварыла, што сынок такі і гэткі, хваліла яго.

Смачна ёй была сухая скарынка хлеба, а без хлоба таксама было добра…

«Эт, — думала яна, — дык што ж там… абы толькі хацела, дык у Лаўручка свайго вунь як зажыла б!.. Абы толькі захацела!»

— Эх, Тэкля, Тэкля! — гаварылі ёй часта суседкі, — паехала б да сына ў горад! Ці табе гэтак і век свой дажываць! Ты ж адна, як корч той на пасецы!

— Не бяда! — адказвала яна, — абы толькі захацела! Мой Лаўручок гэткі багаты, як людзі кажуць, што бадай багацей за самога пана Шчубальскага! Абы толькі захацела!

0,0(0 оценок)
Ответ:
Август228
Август228
06.05.2023 00:10
Хозяйка медной горы в сказах Бажова существо необычное. Она вроде и не злая, но любая встреча с ней заканчивается для человека бедой - люди теряют память, начинают мечтать о несбыточном, не могут жить простой счастливой жизнью.Так и герой сказа "Медной горы хозяйка" Степан после встречи с Хозяйкой переменился. Он вроде бы и на волю вышел, вольную получил для себя и невесты, женился потом, про детей не знаю, в сказе о том не сказано, но жить счастливо не мог.Прежде всего здоровье у него стало плохое, постоянно болел Степан, а еще начал постоянно в лес ходить, на охоту вроде. Так и умер в лесу, а возле него мертвого и Хозяйка пробегала - Степана оплакивала.Знать не зря все в лес Степана тянуло-то!
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Литература
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота