Фалькларыст і вучоны Андрэй Беларэцкі ў пошуках цікавых гісторыяў трапляе аднойчы цёмнай снежнай ноччу ў сядзібу Яноўскіх, што раскінулася пасярод глыбокага чорнага лесу. Там ён сустракаецца з Надзеяй Яноўскай – маладой дзяўчынай, апошняй прадстаўніцай свайго роду. Праз адзіноту і замкненасць свайго жыцця маладая дзяўчына падаецца Беларэцкаму непрывабнай, блёклай. На твары яе – безвыходнасць і страх будучыні. Старыя праклёны вяртаюцца, і Надзея, якой няма яшчэ васемнаццаці гадоў, баіцца за сваё жыццё.
Маладая пані разважае не па-дзіцячы. Адна ў збяднелым агромністым маёнтку, яна навучылася жыць па-даросламу, шмат чытаць і думаць. Беларэцкі хутка разумее ў размовах з гаспадыняй сядзібы, што яна не мае нічога агульнага са сваім продкам, які з-за грошай здрадзіў сваёй зямлі і сваім людзям. Надзея – увасабленне найлепшага, што насіла ў сабе беларуская шляхта – сумленнасці, высакароднасці, годнасці. І ёй вельмі цяжка жыць цяпер у асяроддзі, дзе гэтыя якасці больш не шануюцца, а шануецца толькі багацце і нажыва.
Надзея Яноўская хварэе на лунатызм, што робіць яе вобраз яшчэ больш недарэчным, непрыстасаваным да рэальнасці. Яна быццам прывід, ходзіць па пакоях з высокімі столямі і састарэлай мэбляй. Андрэй Беларэцкі закахаецца ў гэтую апошнюю прадстаўніцу знатнага роду, вывезе яе са страшнага маёнтку ў лесе і ажэніцца з ёю.
Відповідь:

Детальніше - на -
Пояснення: