В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
Vilhctein1989
Vilhctein1989
01.02.2023 16:43 •  Литература

Сочинение на тему "у чым заключаецца сэнс назвы камедыи кандрата крапивы "хто смяецца апошним""план 1.тэзисы 2.аргументы 3.выводы

Показать ответ
Ответ:
ЭллиВейн
ЭллиВейн
04.10.2020 00:42
Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".

У камедыi Кандрат Крапiва (К. К. ) ставiць i вырашае праблему духоунага выпрамлення i аднаулення чалавека ва умовах сацыяльнага грамадства на вобразе Тулягi. Драматург паказвае, што Туляга -- чалавек крыштальнай сумленнасцi, але вялiкi баязлiвец. Калi Гарлахвацкi перыядычна запалохваючы i шантажыруючы, спрабуе схiлiць на несумленны шлях Тулягу, ен адважваецца зауважыць нахабнiку, што пiсаць навуковую працу для iншых -- учынак несумленны, дрэнны. I няхай сабе пярэчанне Тулягi вельмi нясмелае, але сам факт, што да смерцi запалоханны чалавек усе ж адважваецца на гэта, з'яуляецца сведчаннем яго высакароднасцi, маральнай чысцiнi. Бессаромнасць Гарлахвацкага вельмi узрушыла i абурыла Тулягу, але ен пакуль што не адважваецца каму-небудзь расказаць усе, бо не упэунены у сваей праваце. К. знарок ставiць Тулягу у недарэчныя, смешныя сiтуацыi, каб найбольш моцна ударыць па баязлiвасцi Тулягi. Туляга лiчыць свае становiшча трагiчным, з якога няма выйсця, i трацiць спакой i сон. Гэта усе можна прасачыць у сцене, дзе Туляга з рознымi агаворкамi расказвае Левановiчу пра усе сваi няшчасцi. Адчуушы сяброускую падтрымку Веры, Чарнавуса i iншых супрацоунiкау iнсцiтута, Туляга пачынае разумець безпадстаунасць свайго страху. Ен узяуся пiсаць для Гарлахвацкага працу пад выглядам таго бездапаможнага запалоханага Тулягi, якiм дырэктар яго бачыу. Але пры гэтым думае: "Цяпер жа я табе напiшу навуковую працу! Насмяяуся ты з мяне, абняславiу перад людзьмi, пасмяюся ж i я з табе". У яго нараджаецца вялiкi гнеу да праудзiсвета, нахабнiка i кар'ерыста, рашучасць абавязкова яго выкрыць, адпомсцiць за тое зняважанне, крыуду, якiя цярпеу Туляга ад дырэктара. У канцы п'есы адбываецца духоунае аднауленне i перараджэнне Тулягi, яго радасць, гордасць ад здзейсненага i поунае выкрыцце невуцтва Гарлахвацкага. Туляга канчаткова пераадольвае сваю безгрунтоуную баязлiвасць i становiцца нармальным чалавекам, гатовым змагацца з такiмi людзьмi, як Гарлахвацкi.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Литература
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота