В.Быкаў. “Незагойная рана” (тэставае заданне) 1.Асноўнае дзеянне ў апавяданні ахоплівае: а) два тыдні; б) тры дні; в) адны суткі; г) чатыры месяцы; д) паўгода.
2.Дачку Тэклі звалі: а) Людміла; б) Гануля; в) Марыська; г) Паўлінка; д) Усціння.
3.Васілёк нарадзіўся якраз перад: а) Пакровамі; б) Калядамі; в) Вялікаднем; г) Тройцай (Сёмухай); д) Прачыстай.
4.Пакровы штогод прыпадаюць на: а) 7 студзеня; б) 15 лютага; в) 23 чэрвеня; г) 12 ліпеня; д) 14 кастрычніка.
5.Пасля заканчэння школы Васілька падаўся ў гарадскі тэхнікум вучыцца на: а) шаўца; б) бібліятэкара; в) агранома; г) трактарыста; д) настаўніка.
6.Васільку, калі ён пайшоў на вайну, было гадоў: а) 17; б) 18; в) 19; г) 22; д) 23.
7.Бацька Васілька, муж Тэклі: а) трапіў у палон, з якога вярнуўся пакалечаны; б) працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў суседнім калгасе; в) прапаў без вестак на фронце; г) загінуў на тэрыторыі Польшчы; д) хутка памёр пасля таго, як сын падаўся вучыцца ў гарадскі тэхнікум.
8.Зяць пры кожнай сустрэчы цярпліва запрашаў Тэклю пераехаць жыць да сябе. Жанчына там была патрэбна, бо гадаваліся ўнукі. Тэкля не згаджалася на пераезд, таму што: а) вельмі прывыкла да адзіноты і спакою; б) перажывала, што калі Васілька вернецца дадому, то не будзе каму яго сустрэць і накарміць; в) баялася, што пісьманосец прынясе ліст ад сына, а яе не будзе дома; г) не магла адцурацца хаціны, дзе нарадзіўся Васілька; д) хату яна ўпарта доўгія гады берагла для сына.
9.Тэкля з неаслабнай надзеяй чакае з вайны свайго сына: а) 3 гады; б) 9 гадоў; в) 16 гадоў; г) 19 гадоў; д) 21 год.
10.Што “трымала старую ў жыцці, вымушала на клопаты аб сабе”? а) пастаянная шэфская дапамога піянераў з вясковай школы; б) пісьмы, якія атрымлівала Тэкля, дзе было напісана, што Васілька ў спісах забітых і прапаўшых без вестак не значыцца; в) клопаты пра двух унукаў; г) вера, што сын Васілька жывы; д) шчырыя размовы са старшынёй сельсавета.
11.Штуршком для таго, каб Тэкля пайшла насустрач сыну, з’явіўся: а) прыход па запалкі суседскай дзяўчынкі Ульянкі; б) сон напярэдадні дня нараджэння Васілька; в) няласкавы адказ ёй пісьманосца пры чарговай сустрэчы; г) пакутлівыя ўспаміны пра мінулае; д) думкі, што сын сышоў на бліжэйшай станцыі і яму неабходна дапамагчы паднесці рэчы.
12.Ля абеліска воінам Тэклю асабліва кранула (крануў): а) гутарка з жанчынай-удавой, у якой муж загінуў на фронце; б) сустрэча з былымі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны; в) жывыя чырвоныя ружы; г) надпіс са словамі: “Лейтэнант Авяр’янаў, гвардыі старшына Кузняцоў, радавыя Бондараў, Піліпенка, Чарных і іншыя”; д) дагледжаны, падпраўлены і нядаўна пабелены помнік.
13.Ля каменнага абеліска з зоркай наверсе Тэкля: а) на ўмураванай дошчачцы, дзе былі пазначаны тыя, хто тут пахаваны, прозвішча сына не знайшла; б) прачытала, што тут знайшоў апошні свой прытулак яе Васілька; в) надумала далей шукаць сына, пабываць ля іншых абеліскаў; г) канчаткова страціла веру, надзею ўбачыць жывым сына; д) вырашае больш свайго Васілька не шукаць.
14.Каб расказаць пра жыццё Тэклі сцісла, за кароткі прамежак часу, аўтар выкарыстоўвае: а) аповеды-ўспаміны аднапалчан сына; б) яе ўласныя ўспаміны; в) аповед пра паездку да помніка ў суседнюю вёску; г) сны жанчыны; д) эпізадычныя сустрэчы Тэклі з іншымі персанажамі твора.
15.Драматызм становішча Тэклі перадаецца ў апавяданні праз: а) яе ўспаміны; б) пейзаж; в) бытавыя дэталі; г) сны старой жанчыны; д) размовы з іншымі дзейнымі персанажамі.
сделайте