скарына - выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі адраджэння.эпоха гэта працягвалася прыкладна два стагоддзі. чалавек у слаўныя адраджэнскія гады ўзняўся над сіламі прыроды і над сваей часовай слабасцю. скарына - першы, хто адкрыў ва ўсходняй еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. скарына - наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля. дарог перад скарынам было шмат, але ён выбраў адну як самую галоўную - несці людзям святло ведаў. менавіта ён пераклаў на родную мову біблію і заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. гэта было сапраўдным подзвігам. выданнi ф. скарыны выкананы на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх выданняў xvi ст. высокi палiграфiчны ўзровень кнiг доўгi час не маглi пераўзысцi галандскiя i германскiя друкары. ф. скарына ўводзiць у свае выданнi iлюстрацыi як сродак раскрыцця ў мастацкiх вобразах зместу кнiгi. першадрукар выкарыстоўваў гравiраваны тытульны лiст, увёў прамежкi памiж словамi, абзацы. па гэтай прычыне кнiгi шырока распаўсюджвалiся ў еўропе i мелi вялiзны ўплыў на чытачоў у многiх краiнах свету. францыск скарына, стварыў і пакінуў сваім нашчадкам кнігі, у якіх засталіся яго глыбокія думкі. яны не страцілі сваёй актуальнасці і ў наш час. ідэі вялікага вучонага-асветніка сталі нашай нацыянальнай рэліквіяй, духоўным скарбам, сведчаннем магутнасці нашай старажытнай культуры. «любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы», — такі запавет пакінуў нам францыск скарына.