В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
Sashas16
Sashas16
30.09.2022 05:58 •  Математика

Вобраз яна шымкунаса літоўскі хутарок

Показать ответ
Ответ:
Blueberrynyam
Blueberrynyam
09.07.2020 01:26

У апавяданні «Літоўскі хутарок» антычалавечая сутнасць вайны паказана праз трагедыю адной мірнай сям'і. Сюжэт апавядання просты: хутарок, дзе жыве сям'я Яна Шымкунаса, за кароткі час некалькі разоў пераходзіць то да немцаў, то да рускіх і з'яўляецца полем бою дзвюх армій.

А баі былі такія, што, як казаў палкоўнік па тэлефоне, забітых «няма сілы падабраць» : «Ляжаць цэпкамі, калонамі. Бог іх ведае, ці забіты так, ці параненыя спаўзліся ў адзін груд. Трупаў не менш трох тысячаў на адной маёй пазіцыі». Вайна паказана Гарэцкім не толькі як трагедыя вынішчэння жыцця, яго плоці. Нікому з пісьменнікаў да Гарэцкага не ўдалося з такой пераканаўчасцю і мастацкай сілай паказаць як вынішчэнне вайной асобнай душы, так і масавае выніцгчэнне душ.

Глыбіні філасофскай думкі садзейнічае кампазіцыя апавядання і вобраз Шымкунаса. У пачатку апавядання добры, далікатны і мудры Шымкунас паказаны як чалавек, перакананы ў тым, што і рускія, і кайзераўскія салдаты такія ж людзі, як яго Блажыс, што недзе таксама вымушаны ваяваць і разам з іншымі пайшоў «спраўляць крывяныя хаўтуры» . Таму на пытанне феерверкера Сініцы, «куды паненкі схаваюцца, як прыйдзе германец» , дачка Шымкунаса адказвае, што не будзе хавацца, бо «прусы - народ дужа прыгожы» .

Так думае не толькі наіўнае дзяўчо, але і мудры Шымкунас, мяркуючы, што пагроза лёсу можа прыйсці толькі ад шалёнага снарада. Мудры Шымкунас не ведаў, што калі «два ворагі-асілкі» сыходзяцца, то перастаюць дзейнічаць, руйнуюцца і ўсе вечныя законы людскасці. Сапраўды, няма добрых ці кепскіх народаў, ёсць людзі, якіх вайна справакавала на нялюдскасць. Той, хто, як Шымку - нас, не толькі пабачыў «ашклянелыя вочы, рукі са сціснутымі кіпцямі і ўзнятыя ўгору, кроў», але і сам прайшоў праз пекла вайны, не раз зазіраў смерці ў вочы, аддае ёй спачатку сваю душу, хаця плоць яго пакуль яшчэ жыве.

Сапраўды, і рускія, і кайзераўскія салдаты да блізкай сустрэчы са смерцю - яшчэ людзі, нават «добрыя людзі». Шчыра супакойвае Шымкунаса рускі салдат, што «мірных жыхароў чапаць забараняецца» і што за ўсе панесеныя страты ім заплацяць. А нямецкі салдат праз перакладчыка Глюкмана прапануе Шымкунасу пакаштаваць іхняга хлеба. У пятым раздзеле апавядання пераканаўча паказана, як чалавек на вайне, кіруючыся яе законамі, пераступае парог, за якім ужо перастае быць чалавекам. Ні баяцца, ні саромецца больш няма чаго - вайна ўсё спіша. «Ці магу я саромецца гэтых дзікароў», - кажа адзін.

А другі свае брыдкія, жывёльныя намеры апраўдвае нават тым, што гэта будзе садзейнічаць «паляпшэнню заняпалых народау» і прывіццю «высшай культуры фізічным шляхам» . I наладжваюць пір у час чумы: «танцуюць немцы ў Марыампалі пад грамафоны, мірным людзям за ўсё-ўсякае штых да грудзей, а дзяўчын ды маладзіц крыўдзяць» ..

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Математика
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота