67. Знайдзіце ў сказах назоўнікі, пастаўце да іх пытанні. Пакажыце сінтаксічную ролю назоўнікаў. Абвядзіце авалам тыя назоўнікі, што не з'яўляюцца членамі сказа. Як Яны называюцца? Для чаго выкарыстоўваюцца ў маўленні? Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку 1. Мінск знаходзіцца амаль у цэнтры Беларусі. 2. Кра- суй Мінск і будзь вечна маладым! 3. Таня дапамагае маці па гаспадарцы, няньчыць меншага брацiка. 4. Таня дапамажы мне прыбраць пакой. 5. Лета любяць многія людзі. 6. Люблю цябе лета! 7. На зямлі пануе лета.
Сцепаніда наказвала сёння скончыць, прывядзе карову - зноў будзе сварка. Самая, можа, спраўная тут будыніна - новая пунька пры хляве. А тут гэта вайна - яна, мусіць, даб'е ўжо канчаткова. У двары засталася кухня і пры ёй двое - тонкі злы кухар і пажылы, з рабым тварам немец. Хай не цяпер - прыйдзе час, паквітаецца за матчыны боль і знявагу. Ну, адшчыкнулі б пяток ці дзесятак яблыкаў, хай бы наклалі пару гэных пілотак - нашто ж так самавольна абтрасаць усё дзерава? Знадворку патроху віднела, але сонца не было відаць, чутно толькі - у страсе шастаў напорысты вецер, здаецца, на ўчарашнім дні і скончылася добрае надвор'е
Ганарымся Бацькаўшчынай
Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў маленстве i, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. Гэты гонар заключаецца ў любові да песень, музыкі, паданняў і абрадаў свайго народа. А любіць — гэта значыць ве даць, адчуваць у штодзённым жыцці, спазнаваць самому і пера даваць свае веды і вопыт іншым. Каб не забыць, што ты часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай. I не проста завецца. Яна ў кожнай кропельцы маёй крыві, у кож най клетачцы майго цела, у кожнай думцы. Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку.