В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
Karina0980
Karina0980
11.03.2023 06:49 •  Беларуская мова

Аналіз верша вы безь мяне ляціце, самалёты. вы безь мяне імчыце, цягнікі. ў мая, ты песьня, і маркота, i сьпелы бор, і вольны гон ракі. век. надвор’я перамена: яшчэ лісток ня ўпаў – а сьнегапад. ды скрыпачка зь дзесятага калена пяе ў душы на блаславёны лад. усё вастрэй – радні маёй прагалы,
агеньчык дрогкі з маміных акон. ды зазьвіняць вясельныя i жаркім вокам гляне ў сэрца конь. пяе віхор, пяе лісток апалы, пяе зямля курганьняў і удоў. любоў мая, ты скрыпка, і , i шаргункі – над грывамі гадоў.

Показать ответ
Ответ:
MrHelpOnline
MrHelpOnline
09.11.2021 11:18

Белавежская пушча — адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Полынчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга, Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча Белавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага палявання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча — адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны зуброў у пушчы не засталося. 3 тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятага па тысяча дзевяцьсот трыццаты год у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для Белавежскай пушчы. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят сёмым годзе — запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці зуброў.

Калі апынешся ў белавежскім лесе, здзіўляешся яго прыгажосці!

0,0(0 оценок)
Ответ:
Nastya20081505
Nastya20081505
23.11.2021 18:42
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота