В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
Zhurenko13
Zhurenko13
19.12.2021 17:52 •  Беларуская мова

Нужно сочинение на тему: самае каштоунае на зямли-гэта жыццё чалавека

Показать ответ
Ответ:
JaspeR9
JaspeR9
12.07.2020 12:26
Калі спытаць у людзей, што для іх самае каштоўнае ў жыцці, адказы будуць вельмі рознымі. Хтосьці меркантыльны прызнаецца, што для яго няма нічога важней за грошы. Хтосьці рамантычны, патупіўшы погляд, скажа, што гэта каханне. Той, у каго праблемы са здароўем, адкажа, што здароўе важней за ўсё. Для кагосьці важней за ўсё сям'я. 
А я б на гэтае пытанне адказаў так: самае каштоўнае ў маім жыцці - гэта само жыццё. Ды і наогул самае каштоўнае, што ёсць на зямлі - гэта жыццё чалавека. Грошы не забярэш з сабою ў труну. Любімыя і блізкія людзі таксама застануцца на гэтым свеце, калі ты сыдзеш на той. Здароўе важнае, так. Але і здаровыя людзі паміраюць: з-за няшчасных выпадкаў, наўмысных забойстваў, катаклізмаў і шмат чаго іншага. 
Жыццё чалавека каштоўнае не толькі ў маштабах яго сям'і. Хоць, вядома, менавіта для родных людзей смерць кагосьці з блізкіх становіцца самым страшэнным ударам. Каштоўная яна і ў маштабах краіны, і ў маштабах планеты, і ў маштабах усяго свету. А сапраўды, для каго будзе існаваць дзяржава, калі ў жывых не застанецца нікога з яе грамадзян? Але чамусьці тыя, хто стаіць на чале дзяржаў, часта не разумеюць гэтай простай рэчы. Адсюль войны, загубленыя жыцці маладых людзей - гонару нацыі. 
Але што казаць пра тых, хто пры ўладзе, калі нават простымі людзьмі жыццё цэніцца не заўсёды: як сваё, так і чужое. Хто дае права забойцам распараджацца чужымі жыццямі? Ці маюць права самазабойцы распараджацца сваім? Баюся, што пытанні гэтыя вельмі філасофскія і адказы на іх знайсці будзе вельмі і вельмі складана. 
Я толькі спадзяюся, што калі-небудзь усё людзі на зямлі зразумеюць, што няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё. І тады не стане ні войнаў, ні забойстваў. Я жадаю нам усім дажыць да гэтага часу.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота