Падкрэсліце прыдаткі, пастаўце знакі прыпынку.
1.З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 2. Стаіць гэты
Кухарэнка тоўсты дзядзька на двары фермы… 3. Гаворачы пра будоўлю,
Пётр Іванавіч чалавек наогул вельмі жвавы жвавеў яшчэ больш. 4. Далёка
наперад выкідваюцца моцныя групы засады на шляхах адыходу партызан. 5.
Сцяпана самага горшага насмешніка і задзіры ў школе завадатара ўсякіх
гульняў і боек сёння сярод іх не было. 6. Выдатны паэт і крытык Максім
Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем і
пачуццём паэзіі. 7. Гарачы патрыёт Якуб Колас усю сваю творчасць і
грамадскую дзейнасць прысвячае справе вызвалення Радзімы. 8. Тым часам
Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву Калі
ўжо за яго не пайду, то ўжо век мне беднай гараваць дзеўкай. 10. Па вуліцы
бегае стараста Адам тоўсты каржакаваты мужык з залатою завушніцаю ў
правым вуху. 11. Былы марак ён добра ведаў марскія звычаі. 12. Ззаду
застаўся доўгі і небяспечны шлях пераправа праз гнілыя стаячыя рэкі праз
страшныя багны. 13. Дзеці Пятра Паўлавіча сямікласнік Міша і пяцікласніца
Вера з дня на дзень чакалі бацьку з камандзіроўкі. 14. Маруся падбегла да
акна і ўгледзела ў ім панскага аканома Адама. 15. Дарослыя з зайздрасцю
пазіралі з берага на нас хлапчукоў але ўзысці на лёд не адважваліся. падкрэсліце прыдаткі, пастаўце знакі прыпынку.

пазіралі з берага на нас хлапчукоў але ўзысці на лёд не адважваліся.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.